Сьпіска капітула
| Сьпіска капітула | |
| Сусьветная спадчына ЮНЭСКО | |
| Краіна | Славаччына |
|---|---|
| Тып | культурны |
| Крытэры | iv |
| ID | 620 |
| Рэгіён[~ 2] | Эўропа і Паўночная Амэрыка |
| Гісторыя ўключэньня | |
| Уключэньне | 1993 (17) |
Сьпіска капітула (па-славацку: Spišská Kapitula, па-нямецку: Zipser Kapitel, па-вугорску: Szepeshely Káptalan, па-лацінску: Capitulum Scepusiense) ― раён гораду Сьпіскае Падгародзьдзе у Славаччыне, які зьяўляецца Сусьветнай спадчынай ЮНЭСКО «Левача, Сьпіскі замак і зьвязаныя зь імі культурныя помнікі»[1]. Раён знаходзіцца на ўсходнім ўзгорку, прыкладна за 1,5 км на захад ад кірмаша гораду.

1. Сабор Сьвятого Марціна, 2. Палац эпіскапу, 3. Сэмінарыя, 4. Гадзіньнікавая вежа
Апісаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць код]На тэрыторыі Сьпіскай Капітулы знаходзяцца сабор Сьвятога Марціна Турскага, былы кляштар, сэмінарыя і адзіная вуліца прыблізна з 30 дамамі, пабудаванымі ў эпоху Сярэднявечча. Раён абнесены сьцяной, з ніжняй брамы якой адкрываецца шырокі від на Сьпіскі Град, разьмешчаны на процілеглым пагорку. Спіска Капітула стала галоўным месцам царкоўнага кіраваньня ў рэгіёне ў канцы XII стагодзьдзя. У 1776 годзе яна стала рэзыдэнцыяй чэскіх біскупаў пасьля таго, як вугорская каралева Марыя Тэрэзія падзяліла эгерскую эпархію.
Сабор Сьвятога Марціна
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Галоўным збудаваньнем дадзенага архітэктурнага ансамбля зьяўляецца катэдра Сьвятога Марціна з адным нэфам, двума прыдзеламі і адным трансэптам. Ён быў пабудаваны паміж 1245 і 1273 гадамі ў раманскім стылі з наступнымі дабудовамі ў стылі готыкі. На насьценных фрэсках сабору можна ўбачыць малюнак каранацыі караля Карла I Роберта. Адначасова з саборам быў пабудаваны біскупскі палац. Недалёка ад палацу знаходзіцца парк, уваход у які ляжыць праз гадзінную вежу[2].
У 1995 годзе сабор наведаў Папа Ян Павал II. У 2003 годзе ў ім быў перапахаваны біскуп Ян Вайташак (1877—1965).
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Сьпіска капітула Катэдра Сьвятога Марціна і Верхняя брама Званіца Катэдра Сьвятога Марціна Вуліца Вуліца Палац эпіскапа Парк Ніжняя брама Сэмінарыя
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Levoča, Spiš Castle and associated cultural monuments UNESCO World Heritage Centre Праверана 2018-06-28 г. Архіўная копія ад 2021-02-10 г.
- ↑ Спишска Капитула и Спишский Град Архівавана 11 красавіка 2021 году. severovychod.sk (славацк.)
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Horváth, Tibor Szlovákia. — 1st. — Budapest: Cartographia, 1999. — ISBN 963-353-180-2
- Gabor Méry, Marcell Jankovics — St. Martin’s Cathedral Spišská Kapitula (2013), Šamorín (Somorja) ISBN 978-80-8160-018-0
- Vladimír Olejník, Ľubica Olejníková — Katedrála sv. Martina v Spišskej Kapitule (2017), Spišské Podhradie: Rímskokatolícka cirkev Biskupstvo Spišské Podhradie ISBN 978-80-971341-5-0