Павал (апостал)
| Апостал Павал | |
| Павал з Тарсы | |
Апостал Павал | |
| Сьвяты | |
|---|---|
| Сьвецкае імя | Саўл |
| Нарадзіўся | каля 10 году[1] Тарсус |
| Памёр | 64—67 год Рым |
| Шануецца | Хрысьціянства |
| Галоўная сьвятыня | Базыліка Сьвятога Паўла за мурамі |
| Дзень памяці | 29 чэрвеня [ст. ст. 12 ліпеня] (Сьв. Пятра й Паўла) |
| Атрыбуты | меч |
Апо́стал Па́вал, Павал з Та́рсу, Сьвяты́ Павал (па-старажытнагрэцку: Σαούλ, Σαῦλος ці Παῦλος; па-лацінску: Paulus ці Paullus; па-габрэйску: שאול התרסי; каля 10, Тарс — каля 65, Рым) — адзін зь лідэраў раньняга хрысьціянства. Ягонаму пяру належаць трынаццаць пасланьняў[2] з Новага Запавету. Сам сябе называў «апосталам паганцаў». Прылічаны да ліку сьвятых. Чатырнаццаць з дваццаці сямі кнігаў Новага Запавету традыцыйна прыпісваюцца Паўлу і прыкладна палова тэксту Дзеяў апосталаў зьвязана з жыцьцём і творчасьцю Паўла. Як мінімум сем пасланьняў бясспрэчна лічацца за аўтарствам Паўла.
На сёньня Паўлавы пасланьні працягваюць заставацца важнымі тэалягічнымі і пастаральнымі творамі для каталіцкай царквы, пратэстантаў і праваслаўных[3]. Сярод многіх іншых апосталаў і місіянэраў, якія ўдзельнічалі ў распаўсюджваньні хрысьціянскай веры[4], ягоны ўплыў на хрысьціянскую думку і практыку характарызуецца як вельмі глыбокі.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Паходзіў з кілікійскага(en) гораду Тарсу (на тэрыторыі сучаснай Турэччыны), дзе ён нарадзіўся каля 10 году ў фарысэйскай сям’і.
Быў непрымірымым ворагам хрысьціянаў, бо лічыў іх адступнікамі ад веры Майсея, і ўдзельнічаў у іхным перасьледзе.
У 34-гадовым узросьце па дарозе ў Дамаск надзвычай містычна спаткаўся з Хрыстом, які ўваскрос, што сталася прычынай навяртаньня Паўла ў хрысьціянства[5]. Пасьля гэтага стаўся апантаным прапаведнікам-місіянэрам. Зь сярэдзіны 30-х да сярэдзіны 50-х гадоў Павел заснаваў некалькі цэркваў у Малой Азіі і Эўропе. Стварыў хрысьціянскія супольнасьці ў Арабіі, Сырыі, Македоніі, Старажытнай Грэцыі, Турэччыны і іншых краінах.
Прыняў у Рыме мучаніцкую сьмерць праз адсячэньне галавы. Яго называюць Апосталам народаў і лічаць першым хрысьціянскім тэолягам[1].
У мастацтве
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Верагодных выяваў не існуе, а іканаграфічная традыцыя пачынаецца каля IV стагодзьдзя. Напрыклад, на мэдальёне з пазалочанага шкла, дзе Павал выяўлены разам зь Пятром, ён паказаны з доўгай барадой і вялікай лысінай.
- Нэапаль, сабор Санці Сэвэрына, скульптура Паўла
- Сьвяты Павал, Барталямэо Мантаньня, 1482
- Сьвяты Павал піша свае пасланьні, Валянтын Булёнскі, 1618—1620
- Апостал Павал, расейская ікона XVIII стагодзьдзя
Пасланьні
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Пасланьне да рымлянаў
- Першае пасланьне да карынцянаў
- Другое пасланьне да карынцянаў
- Пасланьне да галятаў
- Пасланьне да эфэсянаў
- Пасланьне да піліпянаў
- Пасланьне да каласянаў
- Першае пасланьне да тэсалёнікійцаў
- Другое пасланьне да тэсалёнікійцаў
- Першае пасланьне да Цімафея
- Другое пасланьне да Цімафея
- Пасланьне да Тытуса
- Пасланьне да Філімона
- Пасланьне да габрэяў (аўтарства спрэчнае)
Уплыў
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Інтэрпрэтацыя Мартына Лютэра некаторых ідэяў пасланьняў Паўла паўплывала на стварэньне нямецкім тэолягам дактрыны Sola fide.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1 2 Святыя Пётр і Павел, апосталы Сьвятыя. Інтэрнэт-партал каталіцкага касьцёлу ў Беларусі (7 лютага 2012). Праверана 27 сьнежня 2025 г.
- ↑ Скарына Ф. Творы: Прадмовы, сказаньні, пасьляслоўі, акафісты, пасхалія / Уступ. арт., падрыхт. тэкстаў, камэнт., слоўнік А. Ф. Коршунава, паказальнікі А. Ф. Коршунава, В. А. Чамярыцкага. — Мн.: Навука і тэхніка, 1990. —207 с.: іл. С.128.
- ↑ Aageson, James W. Paul, the Pastoral Epistles, and the Early Church. — Hendrickson Publishers, 2008. — P. 1. — ISBN 978-1-59856-041-1
- ↑ Powell, Mark A. Introducing the New Testament. — Grand Rapids, MI: Baker Academic, 2009. — ISBN 978-0-8010-2868-7
- ↑ Архим. Ианнуарий (Ивлиев) Павел (рас.) Большая российская энциклопедия 2004–2017 Праверана 27 сьнежня 2025 г.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Скарына Ф. Творы: Прадмовы, сказанні, пасляслоўі, акафісты, пасхалія / Уступ. арт., падрыхт. тэкстаў, камент., слоўнік А.Ф. Коршунава, паказальнікі А.Ф. Коршунава, В.А. Чамярыцкага. — Мн.: Навука і тэхніка, 1990. — 207 с. — ISBN 5-343-00151-3
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- St Paul. BBC Radio 4 (28 мая 2009). — Сьвяты Павел у перадачы In Our Time.
- Prat, F. (1911) Сьвяты Павел Каталіцкая энцыкляпэдыя
- Paul: Contending for the Faith (анг.) — Дакумэнтальны фільм пра апостала Паўла. Архіўная копія ад 12 кастрычніка 2007 г.
- Павел. Энцыкляпэдыя Брытаніка. 1911.
- Sanders, E.P. (25 лістапада 2025) St. Paul the Apostle (анг.) Encyclopedia Britannica Праверана 27 сьнежня 2025 г.