Перайсьці да зьместу

Сыдні Сам

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сыдні Сам
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 31 студзеня 1988(1988-01-31)[1][2] (37 гадоў)
Рост 174 см
Пазыцыя флянгавы паўабаронца
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2006—2008 Гамбург II[d] 47 (8)
2007—2010 Гамбург 4 (0)
2008—2010 Кайзэрсьляўтэрн 59 (14)
2010—2014 Баер Левэркузэн 92 (24)
2014—2017 Шальке-04 13 (0)
2015 Шальке 04 II[d] 3 (0)
2017 Дармштат-98 13 (2)
2017—2019 Бохум 42 (2)
2019—2020 Райндорф Альтах 21 (6)
2020—2021 Антальяспор 25 (3)
Зборныя
2007—2008 Нямеччына (да 20)[d] 4 (0)
2009—2010 Нямеччына (да 21)[d] 7 (1)
2013 Нямеччына 5 (0)

Сыдні Сам (па-нямецку: Sidney Sam; нар. 31 студзеня 1988 году, Кіль, Нямеччына) — былы нямецкі футбаліст нігерыйскага паходжаньня, які выступаў на пазыцыі ўінгера ці паўабаронцы. Былы гулец нацыянальнай зборнай Нямеччыны.

Пачаў гуляць як паўабаронца, але часам і нападнікам, у клюбах ніжэйшых дывізіёнаў. У пачатку сэзону 2004—2005 гадоў перайшоў у моладзевую акадэмію клюбу «Гамбург», а ў 2006 годзе быў пераведзены ў другую каманду клюбу. У сэзоне 2007—2008 гадоў далучыўся да першай каманды.

20 сьнежня 2007 году Сыдні дэбютаваў у Бундэсьлізе ў матчы супраць «Штутгарта», калі выйшаў на поле замест Давіда Яраліма. У сэзоне 2008—2009 гадоў далучыўся да клюбу «Кайзэрсьляўтэрн» на правах арэнды, тэрмінам на адзін сэзон на 1 ліпеня 2009 году[3].

У 2010 годзе Сам зьмяніў клюбную прапіску на «Баер», зь якім падпісаў пяцігадовы кантракт. Сэзон пачаў добрай гульнёй, а 8 лістапада 2010 году, згуляў супраць свайго былога клюбу «Кайзэрсьляўтэрну», дзе Сыдні быў абраны лепшым гульцом матчу.

8 студзеня 2014 году Сам падпісаў 4-гадовы кантракт з клюбам «Шальке-04», аднак перайшоў паводле дамовы ў новы клюб у чэрвені 2014 году. Сума транфсэру склала 2,5 млн эўра[4].

Сыдні гуляў за моладзевыя і юнацкія зборныя Нямеччыны і меў права выступаў за зборную Нігерыі, аднак у 2013 годзе быў выкліканы Ёахімам Лёвам у склад зборнай Нямеччыны, за якую дэбютаваў 29 траўня ў таварыскім матчы супраць зборнай Эквадору, які прайшоў у ЗША.

  1. ^ а б в Sidney Sam // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. ^ а б в Sidney Sam // As (гішп.)Madrid: PRISA, 1967. — ISSN 1888-6671
  3. ^ Sam bleibt in der Pfalz. kicker.de.
  4. ^ S04 verpflichtet Nationalspieler Sidney Sam. Schalke 04

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]