Сьвірыца

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Рака
Сьвірыца
Агульныя зьвесткі
Выток воз. Сьвір
Вусьце Страча
Краіны басэйну Беларусь
Вобласьці Мядзельскі раён
Даўжыня 6 км

Сьвірыца, Сьвіранка — рака ў Беларусі, левы прыток ракі Страчы (басэйн Нёману). Цячэ ў Мядзельскім раёне Менскай вобласьці. Даўжыня 6 км. Плошча вадазбору 419 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 2,4‰. Выдатак вады ў вусьці большы за 3 м³/с.

Выцякае з паўночна-заходняга боку возера Сьвіру, за 0,2 км ад паўночнай ускраіны мястэчка Сьвіру, упадае ў Страчу на поўдзень ад вёскі Валодзькаў. Даліна зьвілістая, вузкая, шырынёй 3—8 м. Берагі пераважна пакатыя, вышынёй да 8 м. Вадазбор у межах Нарачанска-Вялейскай нізіны[1].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Энцыклапедыя прыроды Беларусі: у 5 т. Т. 4: Недалька ― Стаўраліт / Рэдкал.: І. П. Шамякін (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1985. С. 468.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]