Тушча
Возера
Тушча
Тушча |
Ту́шча — возера ў Смаргонскім раёне Гарадзенскай вобласьці Беларусі ў басэйне ракі Страча, за 32 км у напрамку на поўнач ад гораду Смаргонь, каля вёскі Лявонавічы.
Плошча паверхні возера 0,34 км². Даўжыня 0,85 км, найбольшая шырыня 0,66 км. Даўжыня берагавой лініі 2,8 км. Найбольшая глыбіня 2 м. Аб′ём вады 0,49 млн м³. Плошча вадазбору 6,1 км².
Катлавіна возера рэшткавага тыпу. Схілы катлавіны вышынёй ад 3—4 да 12—14 мэтраў. Вакол возера забалочаная пойма шырынёй 50—100 м Берагі пераважна сплавінныя, у паўночна-заходняй і паўднёва-ўсходняй частках нізкія і пясчаныя. На паўночным усходзе берагавая лінія ўтварае некалькі заліваў. Дно возера выслана сапрапэлем, на паўночным захадзе і паўднёвым усходзе вузкая паласа пясчаных адкладаў да глыбіні 0,5—1 м. Возера зарастае слаба да глыбіні 1,1 м.
З возера выцякае рака Тушчанка.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 16. — С. 66. — 576 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0263-6 (Т. 16)
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі: у 5 т. Т. 5: Стаўраструм ― Яшчур / Рэдкал.: І. П. Шамякін (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 581 с. — С. 127.
- Северная Беларусь: Атлас автотуриста / Гл. ред. И. Чумак. — Мн.: Квадрограф, 2010. — С. 8. — 48 с. — 10 000 ас. — ISBN 978-985-6434-56-6 (рас.)