Перайсьці да зьместу

Вялікія Швакшты

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Возера
Вялікія Швакшты
КраінаБеларусь
Плошча9,56 км²
Плошча вадазбору94,2 км²
Максымальная глыбіня5,3 м
Сярэдняя глыбіня2,3 м
Празрыстасьць2,5 м
Найбольшая даўжыня4,2 км
Найбольшая шырыня3,4 км
Даўжыня берагавой лініі13,05 км
Вышыня над узроўнем мора175,5 м[1]
Аб’ём вады0,0223 м³
Каардынаты54°58′05″ пн. ш. 26°34′53″ з. д.HGЯO
Вялікія Швакшты на мапе Беларусі ±
Вялікія Швакшты
Вялікія Швакшты
Вялікія Швакшты
Вялікія Швакшты
Вялікія Швакшты
Вялікія Швакшты

Вялі́кія Шва́кшты, Вялікая Шва́кшта — возера ў Пастаўскім раёне Віцебскай вобласьці, у басейне ракі Страчы, за 22 км на паўднёвы захад ад Паставаў, за 8 км на паўночны захад ад возера Нарачы, на мяжы гідралягічнага заказьніка Швакшты[2].

Плошча паверхні возера 9,56 км². Даўжыня 4,2 км, найбольшая шырыня 3,4 км. Даўжыня берагавой лініі 13,05 км. Найбольшая глыбіня 5,3 м, сярэдняя 2,3 м. Аб′ём вады ў возеры 22,3 млн м³. Плошча вадазбору 94,2 км².

Катлавіна возера рэшткавага тыпу. Схілы катлавіны спадзістыя, супясчаныя, вышынёй да 6 м, парасьлі хмызьняком, на паўночным усходзе пад лесам. Берагавая лінія слабазьвілістая. Берагі нізкія, вышынёй 0,2—0,3 м, пясчаныя, заходнія берагі тарфяністыя і сплавінныя. Дно плоскае, выслана сапрапелем, уздоўж усходняга берага да глыбіні 2 м пясчанае.

Возера эўтрофнае, слабапраточнае. Упадаюць ручаі (у тым ліку з возера Белагаловага[1][3]), выцякае пратока ў возера Малыя Швакшты. Шырыня паласы надводнай расьліннасьці да 150 м, харавыя водарасьці ўкрываюць дно да глыбіні 3,5 м.

У возеры водзяцца шчупак звычайны, акунь, плотка, лінь, краснапёрка, гусьцяра, язь і іншыя віды рыб.

  1. 1 2 Ліст карты N-35-42. Выданьне 1986 г. Стан мясцовасьці на 1980 г.
  2. Постановление Кабинета Министров Республики Беларусь от 25.09.1996 № 631 «Об образовании республиканского гидрологического заказника „Швакшты“»
  3. Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Минская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2009. — С. 7. — 60 с. — 20 000 ас. — ISBN 978-985-508-174-7 (рас.)
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т.1 / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1983. — Т. 1. — 575 с. — 10 000 ас.
  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — 72 с. — 10 000 ас. — ISBN 978-985-508-136-5 (рас.)
  • Республика Беларусь. Витебская область. Поставский район: карта. — Мн.: Белкартография, 2011. — 3000 ас. (рас.)

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]