Гульбеза
Возера
Гульбеза
Гульбеза | ||||||||||||||||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Гульбеза (Губеза, Губіза) — возера ў Астравецкім раёне Гарадзенскай вобласьці. Знаходзіцца за 33 км на паўночны ўсход ад гарадзкога пасёлка Астравец. Належыць да групы Сарачанскіх азёр.
Возера знаходзіцца ў басэйне ракі Страча. Плошча Гульбезы складае 0,23 км². Найбольшая глыбіня возера — 12,9 м. Даўжыня возера — 0,94 км, найбольшая шырыня — 0,39 км. Аб’ём вады ў возеры складае 1,52 млн м³. Плошча вадазбору вадаёма — 6 км², даўжыня берагавой лініі — 1,94 км. Велічыня празрыстасьці вады ў возеры складае 4 м.
Схілы катлавіны возера маюць вышыню 8—11 м, знаходзяцца пад лесам і хмызьняком. На ўсходзе схілы разараныя. Берагі вадаёма зьліваюцца з схіламі, на поўначы берагі сплавінныя.
Мелкаводзьдзе Гульбезы вузкае, пяшчанае. На глыбінях дно возера высланае сапрапэлем. Шырыня паласы прыбярэжнай расьліннасьці складае 5-50 м. Расьліннасьць у возеры пашыраная да глыбіні 1,5—2 м.
Возреа злучанае пратокай з возерам Ёдзі, на поўдні выцякае ручай у возера Вераб’і.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Озера Белоруссии. О. Ф. Якушко и др. — Мн.: Ураджай, 1988.