Розьніца паміж вэрсіямі «Франсіска Гоя»

Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
д
→‎Біяграфія: выпраўленьне спасылак
д (→‎Творы: выпраўленьне спасылак)
д (→‎Біяграфія: выпраўленьне спасылак)
У [[1808]] годзе пачалася акупацыя Гішпаніі [[Напалеон I Банапарт|напалеонаўскімі войскамі]], якія зьверглі гішпанскую манархію. У гэтым годзе ўзьнікла карціна «''Калос''» (ці ''Паніка''), але аўтарства Гоі аспрэчваецца. Іншай вядомай карцінай зьяўляецца «''Расстрэл мадрыдзкіх паўстанцаў''», які быў намаляваны толькі ў [[1814]] годзе пасьля заканчэньня францускай акупацыі і прыходу да ўлады ''Фэрдынанда VІІ''.
 
Пасьля адыходу французаў, Гою пачалі падазраваць у супрацоўніцтве з акупантамі, і ён вымушаны быў пакінуць Мадрыд у [[1819]] годзе, пераехаўшы ў свой дом ''Quinta del Sordo''. Там пасяліўся з апошняй жанчынай свайго жыцьця, маладой ''Леакадыяй Салінай'', і іх дачкой ''Марыяй дэль Расарыяй''. У канцы 1819 году, Франсыска Гоя перажыў чарговы прыступ хваробы, пасьля якой у яго аднялася рука. У гэты час былі створаны самыя таямнічы і пэсымістычны цыкл фрэсак які быў названы «''Чорныя карціны''» ([[1820]]—[[1824]]), якія потым былі перанесены ў [[Прада (музэй)|Музэй Прада]].
 
У [[1824]] годзе 78-гадовы Гоя пакінуў Quinta del Sordo і Гішпанію і пераехаў у [[Бардо]], разам з 36-гадовай Леакадыяй і 10-гадовай Марыяй дэль Расарыяй. Тут былі створаны некалькі вядомейшых твораў. Франсыска Гоя памёр [[15 красавіка]] [[1828]] году.
883

зьмены

Навігацыйнае мэню