Парасон
Выгляд
Парасон (ад франц. parasol — літаральна «заслона ад сонца») — прылада, прызначаная для абароны чалавека ад дажджу або ад сонечных прамянёў.
Парасон складаецца звычайна з сынтэтычнага воданепранікальнага матэрыялу (нейлон, поліамід), нацягнутага на каркас з мэталічных дротаў, які ўмацоўваецца на стрыжні (ручка парасона), прызначаным для ўтрыманьня парасона над галавой. Для зручнасьці ручка парасона загнутая на канцы ў выглядзе крука або мае на канцы булавешку, якая можа мець розныя формы.