Геранімус Босх
Геранімус Босх | |
| Імя пры нараджэньні | Геранімус ван Аакэн |
|---|---|
| Дата нараджэньня | каля 1450[1][2][3][…] |
| Месца нараджэньня | |
| Дата сьмерці | 9 жніўня 1516 |
| Месца сьмерці | Нідэрлянды |
| Месца пахаваньня | |
| Занятак | жывапіс, малюнак |
| Навуковая сфэра | Рэнэсанснае мастацтва[d][4], выяўленчае мастацтва[4] і Gothic painting[d][4] |
| Псэўданімы | Aeken, Hieronymus van, Aken, Hieronymus van, Aken, Jeroen Anthoniszoon van, Aken, Jheronymus van, Aquen, Jheronimus і Bos, Jeronimus |
| Жанры | рэлігійны жывапіс[d][5], жанравае малярства[d][5], гістарычны жывапіс[5], партрэт[5] і алегорыя[d][3] |
| Плынь | адраджэньне |
| Працы | Сад зямных асалодаў, Спакуса сьвятога Антонія, Карабель дурняў |
| Подпіс | |
Геранімус Босх (па-лацінску: Hieronymus Bosch; сапраўднае імя Геранімус (ці Ерун) ван Аакэн; каля 1450 — 9 жніўня 1516) — надзвычай пладавіты мастак эпохі раньняга Паўночнага Адраджэньня XV—XVI стагодзьдзяў і лічыцца адным з самых загадкавых тагачасных прадстаўнікоў мастацтва. Большасьць ягоных працаў прысьвечаныя тэме грэхападзеньня чалавека і яго заганам.
Жыцьцё
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Ерун ван Аакэн нарадзіўся каля 1453 году ў Гэртахёнбосе. Яго сям’я яшчэ з даўніх часоў мела дачыненьне да мастацтва. Як «Геранімус-мастак» ён упершыню згадваецца ў дакумэнце 1480 году.
Творчасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Творы Босха заўжды валодалі неверагоднай прыцягальнай сілай. Сьпярша лічылася, што «чартаўня» на ягоных карцінах прызначаная толькі дзеля таго, каб пацешыць гледачоў, паказытаць ім нэрвы, як рабілі майстры італьянскага Адраджэньня, уплятаючы ў свае арнамэнты гратэскныя фігуры. Сучасныя вучоныя прыйшлі да высновы, што творчасьць Босха таіць у сабе куды больш глыбокі сэнс, і шмат разоў спрабавалі патлумачыць яе значэньне, адшукаць яе вытокі.
Найбольш вядомыя творы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Узыход у эмпірэй. Цыкль «Шчасьлівыя й праклятыя»
- «Сад зямных асалодаў»
- Цэнтральная частка трыптыху «Спакуса сьвятога Антонія»
Спадчыньнікі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Адным са спадчыньнікаў жывапісца зьяўляецца Антон Карбэйн. Так, відэакліпы для альбому Depeche Mode 1993 году былі зняты пад уражаньнем твораў мастака. [6]
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Jheronimus Bosch // RKDartists (нід.)
- 1 2 Kuiper K. Hiëronymus Bosch // Encyclopædia Britannica (анг.)
- 1 2 3 ECARTICO (анг.)
- 1 2 3 Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
- 1 2 3 4 RKDartists (нід.)
- ↑ http://www.depechemode.de/video-celebration-walking-in-my-shoes-32917/
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Геранімус Босх — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
| Гэта — накід артыкула пра мастацтва. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |