Сон Хын-Мін

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гэта састарэлая вэрсія гэтай старонкі, захаваная ўдзельнікам Red Winged Duck (гутаркі | унёсак) у 13:00, 12 чэрвеня 2018. Яна можа істотна адрозьнівацца ад цяперашняй вэрсіі.
Сон Хын-Мін
Сон Хын-Мін
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 8 ліпеня 1992 (31 год)
Чхунчон, Рэспубліка Карэя
Рост 183 см
Вага 76 кг
Пазыцыя нападнік
Клюбная інфармацыя
Клюб Тотэнгэм Готспур
Нумар 7
Моладзевыя клюбы
2008
2008—2010
Сэул
Гамбург
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2009—2010
2010—2013
2013—2015
2015—
Гамбург II
Гамбург
Баер
Тотэнгэм Готспур
6 (1)
73 (20)
62 (21)
99 (30)
Зборныя
2008—2009
2010—
Карэя (да 17)
Рэспубліка Карэя
15 (7)
67 (21)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
13 траўня 2018.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана на
11 чэрвеня 2018.

Сон Хын-Мін (па-карэйску: 손흥민; нарадзіўся 8 ліпеня 1992 году, Чхунчон, Рэспубліка Карэя) — карэйскі футбаліст, нападнік клюбу «Тотэнгэм Готспур» і нацыянальнай зборнай Карэі.

Кар’ера

«Гамбург»

У 2008 годзе Сон перайшоў з моладзевай каманды «Гамбургу» ва ўзросьце 16 гадоў. У перадсэзонны пэрыяд сэзону 2010/2011 ён быў адным зь лідэраў каманды, забіўшы 9 галоў. У гэтым жа сэзоне ён падпісаў першы прафэсійны кантракт з «Гамбургам». У жніўні 2010 году атрымаў траўму ступні і выбыў на 2 месяцы. Вярнуўся ў шэрагі каманды 30 кастрычніка 2010 году і забіў свой першы гол у афіцыйных сустрэчах Бундэсьлігі ў браму каманды «Кёльн». Стаў самым маладым аўтарам голу ў гісторыі «Гамбургу», пераўзыдучы Манфрэда Кальца.

У лістападзе 2010 году Сон падпісаў новы кантракт з «Гамбургам», які быў разьлічаны да 2014 году[1]. У Нямеччыне атрымаў мянушку «карэйскі Мюлер» і хвалу Франца Бэкенбаўэра, які сказаў што ў Сона ёсьць усе якасьці, каб стаць другім Чха Бом Гынам.

«Баер»

13 чэрвеня 2013 году Сон перайшоў у «Баер», зь якім падпісаў кантракт да 2018 году[2]. Разглядаўся як замена Андрэ Шурле, які перайшоў у «Чэлсі»

9 лістапада 2013 году Сон аформіў хет-трык у браму сваёй былой каманды і аддаў галявую перадачу[3]. Матч «Баер» — «Гамбург» скончыўся зь лікам 5:3. Сон Хын-Мін быў прызнаны найлепшым гульцом сустрэчы.

Міжнародная кар’ера

Сон Хын-Мін згуляў 5 матчаў за зборную Рэспублікі Карэя на Кубку Азіі па футболе ў 2011 годзе і забіў 1 гол у браму зборнай Індыі. У 2014 годзе ўключаны ў склад зборнай Карэі на чэмпіянат сьвету. Разглядаецца, як лідэр атак карэйскай каманды, у дэбютнай гульні ЧС-2014 са зборнай Расеі прадэманстраваў яскравую і актыўную гульню.

Дасягненьні

  • Найлепшы футбаліст Карэі 2014 году
  • Удзельнік летніх Алімпійскіх гульняў: 2016

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Сон Хын-Мінсховішча мультымэдыйных матэрыялаў