Перайсьці да зьместу

Слабодка (Лельчыцкі раён)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Слабодка, трансьліт. Slabodka
Населены пункт
Краіна Беларусь
Вобласьць Гомельская
Раён Лельчыцкі
Сельсавет Бараўскі
Першыя згадкі XX стагодзьдзе
Геаграфія
Вышыня НУМ 150 м
Часавы пас
Каардынаты 51°41′39″ пн. ш. 28°03′19″ у. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць 26 чал. (2010)
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код +375 2356
СААТА 3228836036
Нумарны знак 3
Слабодка на мапе Беларусі ±
Слабодка
Слабодка
Слабодка
Слабодка
Слабодка
Слабодка

Слабо́дка[1]вёска ў Лельчыцкім раёне Гомельскай вобласьці, на поўнач ад ракі Убарці, за 1 км на поўдзень ад Баравога, за 25 км на паўднёвы захад ад раённага цэнтру Лельчыцаў, за 75 км ад чыгуначнай станцыі Ельск. Слабодка ўваходзіць у склад Бараўскога сельсавету.

У 1917 годзе вядома як вёска Слабодка-Убарцкая, знаходзілася ў Тонескай воласьці Мазырскага павету Менскай губэрні. У 1923 годзе вядома як хутар Слабодка.

У кастрычніку 1943 году нямецка-фашысцкія захопнікі спалілі ўсю вёску і загубілі 8 жыхароў.

  • XX стагодзьдзе: 1917 год — 23 двары, 156 жыхароў; 1940 год — 22 двары, 132 жыхары; 1998 год — 20 двароў, 41 жыхар; 1999 год — 34 жыхары; 2000 год — 18 двароў, 32 жыхары
  • XXI стагодзьдзе: 2010 год — 26 жыхароў

Інфраструктура

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Крама. Дзейнічае камунальнае сельскагаспадарчае прадпрыемства «Баравое».

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf) С. 213
  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Лельчыцкага р-на. — Мн.: Паліграфафармленне, 2002. — 606 с.: іл. ISBN 985-6351-13-8.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]