Картынічы
Выгляд
Картынічы | |
трансьліт. Kartyničy | |
Першыя згадкі: | 1604 |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Гомельская |
Раён: | Лельчыцкі |
Сельсавет: | Бараўскі |
Вышыня: | 150 м н. у. м. |
Насельніцтва: | 55 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 2356 |
Нумарны знак: | 3 |
Геаграфічныя каардынаты: | 51°42′59″ пн. ш. 28°13′59″ у. д. / 51.71639° пн. ш. 28.23306° у. д.Каардынаты: 51°42′59″ пн. ш. 28°13′59″ у. д. / 51.71639° пн. ш. 28.23306° у. д. |
± Картынічы |
Карты́нічы[1] — вёска ў Лельчыцкім раёне Гомельскай вобласьці, на правым беразе ракі Убарці, за 13 км на ўсход ад Баравога, за 14 км на паўднёвы захад ад раённага цэнтру Лельчыцаў. Картынічы ўваходзяць у склад Бараўскога сельсавету.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Упершыню ўпамінаюцца ў дакумэнтах 1604 году.
З 20 жніўня 1924 году да 22 сьнежня 1959 году цэнтар сельсавету.
У ліпені 1943 году нямецка-фашысцкія захопнікі спалілі ўсю вёску і загубілі 46 жыхароў.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- XVIII стагодзьдзе: 1777 год — 22 двары
- XX стагодзьдзе: 1909 год — 54 двары, 384 жыхары; 1917 год — 85 двароў, 527 жыхароў; 1940 год — 150 двароў, 536 жыхароў; 1998 год — 49 двароў, 107 жыхароў; 1999 год — 121 жыхар; 2000 год — 45 двароў, 95 жыхароў
- XXI стагодзьдзе: 2010 год — 55 жыхароў
Інфраструктура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крама. Дзейнічае калгас імя М. І. Калініна.
Інфармацыя для турыстаў
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Страчаная спадчына
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Царква
- Сынагога
Выхадцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Іван Колас (1923—2007) — савецкі выведнік
- Леанід Сечка (нар. 1948) — біёляг, дэпутат Вярхоўнага Савету Беларусі (1990—1996) і Палаты прадстаўнікоў Беларусі
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf) С. 212
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Лельчыцкага р-на. — Мн.: Паліграфафармленне, 2002. — 606 с.: іл. ISBN 985-6351-13-8.