Перайсьці да зьместу

Руднішча

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Руднішча, трансьліт. Rudnišča
Населены пункт
Краіна Беларусь
Вобласьць Гомельская
Раён Лельчыцкі
Сельсавет Бараўскі
Першыя згадкі XX стагодзьдзе
Геаграфія
Вышыня НУМ 150 м
Часавы пас
Каардынаты 51°38′11″ пн. ш. 28°08′03″ у. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць 47 чал. (2010)
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код +375 2356
СААТА 3228836031
Нумарны знак 3
Руднішча на мапе Беларусі ±
Руднішча
Руднішча
Руднішча
Руднішча
Руднішча
Руднішча

Ру́днішча[1]вёска ў Лельчыцкім раёне Гомельскай вобласьці, на левым беразе ракі Сьвідоўцу, за 11 км на поўдзень ад Баравога, за 35 км на паўднёвы захад ад раённага цэнтру Лельчыцаў, за 78 км ад чыгуначнай станцыі Ельск. Руднішча ўваходзіць у склад Бараўскога сельсавету.

Вядома з пачатку XX стагодзьдзя як хутар Лельчыцкай воласьці Мазырскага павету Менскай губэрні.

У верасьні 1943 году нямецка-фашысцкія захопнікі спалілі ўсю вёску і загубілі 8 жыхароў.

  • XX стагодзьдзе: 1909 год — 16 двароў, каля 120 жыхароў; 1917 год — 27 двароў, 162 жыхары; 1940 год — 46 двароў, 247 жыхароў; 1998 год — 158 двароў, 395 жыхароў; 1999 год — 82 жыхары; 2000 год — 34 двары, 73 жыхары
  • XXI стагодзьдзе: 2010 год — 47 жыхароў

Інфраструктура

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Пачатковая школа, бібліятэка, крама. Дзейнічае камунальнае сельскагаспадарчае прадпрыемства «Баравое».

Інфармацыя для турыстаў

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Помнікі архітэктуры

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
  • Магіла Сасноўскага
  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf) С. 213
  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Лельчыцкага р-на. — Мн.: Паліграфафармленне, 2002. — 606 с.: іл. ISBN 985-6351-13-8.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]