Перайсьці да зьместу

Баравое (Гомельская вобласьць)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Баравое
трансьліт. Baravoje
Першыя згадкі: 1763
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гомельская
Раён: Лельчыцкі
Сельсавет: Бараўскі
Вышыня: 150 м н. у. м.
Насельніцтва: 1040 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 2356
Паштовы індэкс: 247846
СААТА: 3228836006
Нумарны знак: 3
Геаграфічныя каардынаты: 51°42′42″ пн. ш. 28°3′23″ у. д. / 51.71167° пн. ш. 28.05639° у. д. / 51.71167; 28.05639Каардынаты: 51°42′42″ пн. ш. 28°3′23″ у. д. / 51.71167° пн. ш. 28.05639° у. д. / 51.71167; 28.05639
Баравое на мапе Беларусі ±
Баравое
Баравое
Баравое
Баравое
Баравое
Баравое
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Бараво́е[1]вёска ў Лельчыцкім раёне Гомельскай вобласьці, на левым беразе ракі Убарці пры ўпадзеньні ў яе Выгошчы і Літошы, за 24 км на паўднёвы захад ад раённага цэнтру Лельчыцаў, на аўтамабільнай дарозе Лельчыцы — Глушкавічы (Р36). Баравое ўваходзіць у склад і зьяўляецца цэнтрам Бараўскога сельсавету.

Айконім Баравое паходзіць ад слова «бор» (хваёвы лес) — паселішча ў бары.

Упершыню населены пункт згадваецца ў 1763 годзе як сяло.

З 20 жніўня 1924 па 22 сьнежня 1959 году цэнтар сельсавету.

У верасьні 1943 году нямецка-фашысцкія захопнікі спалілі ўсю вёску і забілі 33 жыхары.

  • XVIII стагодзьдзе: 1763 год — 17 дымоў, 70 сялян муж. полу; 1789 год — 25 дымоў, 174 жыхары (ад 1 да 16 гадоў — 36 муж. і 39 жан., ад 16 да 30 — 25 муж. і 23 жан., ад 30 да 45 — 12 муж. і 15 жан., ад 45 да 60 — 3 муж. і 7 жан., старэйшых за 60 гадоў — 9 муж. і 5 жан.)
  • XIX стагодзьдзе: 1838 год — 15 двароў, 137 жыхароў; 1847 год — 132 жыхары (58 муж. і 74 жан.); 1886 год — 28 двароў, 204 жыхары; 1897 год — 68 двароў, 539 жыхароў, зь іх 277 муж. i 262 жан. Паводле габрэйскай энцыкляпэдыі — 554 жыхары, зь іх 82 габрэі.
  • XX стагодзьдзе: 1909 год — 108 двароў, 742 жыхары; 1917 год — 131 двор, 871 жыхар (432 муж. і 439 жан., зь іх 719 беларусаў, 152 інш.); 1923 год — 960 жыхароў; 1924 год — 239 двароў, 1360 жыхароў; 1925 год — 239 двароў, 1360 жыхароў; 1940 год — 252 двары, 1256 жыхароў; 1970 год — 1484 жыхары; 1995 год — 412 двары, 1380 жыхароў; 1998 год — 428 двароў, 1212 жыхароў; 1999 год — 1215 жыхароў; 2000 год — 408 двароў, 1192 жыхары
  • XXI стагодзьдзе: 2010 год — 1040 жыхароў

У вёсцы знаходзяцца майстэрні па рамонце сельскагаспадарчай тэхнікі, лясьніцтва, участак Ельскага лясгасу, сярэдняя школа, клюб, бібліятэка, фэльчарска-акушэрскі пункт, вэтэрынарны пункт, дзіцячыя ясьлі-сад, аддзяленьне сувязі, 2 крамы. Цэнтар камунальнага сельскагаспадарчага прадпрыемства «Баравое».

Інфармацыя для турыстаў

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Помнікі архітэктуры

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  • Драўляная царква ў імя Ўспеньня Прасьвятой Багародзіцы. Пабудаваная ў 1998 годзе, на месцы старой драўлянай царквы.

Страчаная спадчына

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  • Драўляная царква ў імя Ўспеньня Прасьвятой Багародзіцы. Пабудаваная ў XVIII стагодзьдзі, разбураная ў 1995 годзе.
  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf) С. 212
  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Лельчыцкага р-на. — Мн.: Паліграфафармленне, 2002. — 606 с.: іл. ISBN 985-6351-13-8.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Баравое (Гомельская вобласьць)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў