Слабада (Хімоўскі сельсавет)
Слабада | |
трансьліт. Slabada | |
Першыя згадкі: | 1621 |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Магілёўская |
Раён: | Бабруйскі |
Сельсавет: | Хімоўскі |
Насельніцтва: | 261 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 225 |
Паштовы індэкс: | 213849 |
СААТА: | 7208848061 |
Нумарны знак: | 6 |
Геаграфічныя каардынаты: | 53°8′25.001″ пн. ш. 29°25′32.999″ у. д. / 53.14027806° пн. ш. 29.42583306° у. д.Каардынаты: 53°8′25.001″ пн. ш. 29°25′32.999″ у. д. / 53.14027806° пн. ш. 29.42583306° у. д. |
± Слабада |
Слабада́[1] (па-расейску: Слобода) — вёска ў Хімоўскім сельсавеце Бабруйскага раёну Магілёўскае вобласьці. Знаходзіцца за 6 км ад чыгуначнае станцыі Савічы на лініі Бабруйск — Жлобін, на шашы Бабруйск — Рагачоў.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Назоў паходзіць ад тыпу старажытнага тыпу паселішча — слабада. У 1621 годзе сяло ў Бабруйскім старостве Рэчыцкага павету Менскага ваяводзтва. Ва ўласнасьці казны, пасэсыя. Пасьля Другога падзелу Рэчы Паспалітай перайшла ў склад Расейскай імпэрыі. Паводле перапісу 1897 году — сяло Слабада-Даўгарожаная Бортнікаўскае воласьці Бабруйскага павету. У яе склад уваходзілі 39 двароў, дзе жылі 345 чалавек. Напачатку ХХ стагодзьдзя — вёска, 57 двароў, 381 жыхар. У 1913 годзе вёска разьбітая на 56 хутароў. У 1917 годзе 56 двароў, 338 жыхароў. У 1921 годзе ў нацыяналізаваным памяшканьні адчыненая працоўная школа першае ступені. У 1925 годзе ў школе навучаліся 64 хлопчыкі й дзяўчынкі, дзейнічаў пункт па ліквідацыі непісьменнасьці сярод дарослых. Паводле перапісу 1926 году — хутары, 76 гаспадарак, 366 жыхароў. У 1931 годзе створаны калгас імя Блюхера (12 сялянскіх гаспадарак). У 1976 годзе ў цэнтры вёскі ўсталяваны помнік землякам, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну. Напачатку 1997 году было 139 двароў, 378 жыхароў. У вёсцы былі гаспадарчы двор, майстэрні па рамонце сельскагаспадарчае тэхнікі, фэрмы буйнога рагатага быдла й сьвінагадоўчая, працавалі пачатковая школа, клюб, бібліятэка, дзіцячыя ясьлі-сад, крама.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 2010 год — 261 чалавек
- 2007 год — 296 чалавек, 126 двароў[2]
- 1999 год — 348 чалавек
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2007. — 406 с. ISBN 978-985-458-159-0. (djvu). С. 85
- ^ Слабада // Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 5, кн. 1. Магілёўская вобласць / рэдкал.: Г.П. Пашкоў (дырэктар) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2008. — 728 с. ISBN 978-985-11-0409-9. С. 204.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Слабада // Памяць. Бабруйскі раён : Гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / Гал. рэд. Г.П. Пашкоў. — Мн., 1998. — С. 591