Новая Шараеўшчына
Новая Шараеўшчына | |
трансьліт. Novaja Šarajeŭščyna | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Магілёўская |
Раён: | Бабруйскі |
Сельсавет: | Хімоўскі |
Насельніцтва: | 45 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 225 |
Паштовы індэкс: | 213849 |
Нумарны знак: | 6 |
Геаграфічныя каардынаты: | 53°9′58″ пн. ш. 29°24′29″ у. д. / 53.16611° пн. ш. 29.40806° у. д.Каардынаты: 53°9′58″ пн. ш. 29°24′29″ у. д. / 53.16611° пн. ш. 29.40806° у. д. |
± Новая Шараеўшчына |
Но́вая Шарае́ўшчына[1] (па-расейску: Новая Шараевщина) — вёска ў Хімоўскім сельсавеце Бабруйскага раёну Магілёўскае вобласьці. Знаходзіцца за 13 км ад чыгуначнае станцыі Бярэзіна на лініі Бабруйск — Жлобін.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Назоў, верагодна, паходзіць ад прозьвішча Шарай, якое ў сваю чаргу ўтварылася ад асновы «шэры». Вядомая паводле пісьмовых крыніцаў ад пачатку ХХ стагодзьдзя як Слабада Шараеўшчына Бортнікаўскае воласьці Бабруйскага павету. У яе склад уваходзілі 28 двароў, дзе жылі 210 чалавек. У 1917 годзе — Слабада Новая Шараеўшчына, 44 двары, 266 жыхароў. Паводле перапісу 1926 году — вёска Новая Шараеўшчына, 39 двароў, 266 жыхароў. У 1930 годзе створаны калгас імя В. М. Молатава. У вёсцы брацкая магіла савецкіх жаўнераў, якія загінулі ў баёх у Вялікую Айчынную вайну. На магіле ў 1975 годзе ўсталяваны помнік-абэліск з мэмарыяльным надпісам.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1997 год — 27 двароў, 57 жыхароў
- 1999 год — 46 жыхароў
- 2010 год — 45 жыхароў
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2007. — 406 с. ISBN 978-985-458-159-0. (djvu). С. 85
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Новая Шараёўшчына // Памяць. Бабруйскі раён : Гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / Гал. рэд. Г. П. Пашкоў. — Мн., 1998. — С. 583