Перайсьці да зьместу

Ганчароўка (Бабруйскі раён)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ганчароўка, трансьліт. Hančaroŭka
Населены пункт
Крыж на мясцовых могілках
Крыж на мясцовых могілках
Краіна Беларусь
Вобласьць Магілёўская
Раён Бабруйскі
Сельсавет Хімоўскі
Першыя згадкі 1925
Дата заснаваньня 1925
Часавы пас
Каардынаты 53°10′06″ пн. ш. 29°22′16″ з. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць 42 чал. (2010)
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код +375 225
Паштовы індэкс 213855
СААТА 7208848026
Нумарны знак 6
Ганчароўка на мапе Беларусі ±
Ганчароўка
Ганчароўка
Ганчароўка
Ганчароўка
Ганчароўка
Ганчароўка

Ганчаро́ўка[1] (па-расейску: Гончаровка) — вёска ў Хімоўскім сельсавеце Бабруйскага раёну Магілёўскае вобласьці. Знаходзіцца паблізу шашы БабруйскМагілёў за 10 км ад чыгуначнае станцыі Бярэзіна на лініі БабруйскЖлобін.

Назоў паходзіць ад роду заняткаў пасяленцаў — ганчарства ці ад прозьвішча Ганчар (Ганчароў). Заснаваная ў 1925 годзе на колішніх панскіх землях сялянамі з навакольных вёсак як пасёлак. У 1926 годзе тут было 5 двароў і 23 жыхары. У 1934 годзе быў створаны калгас «Сталінская перамога». Першым пахаваным на мясцовых могілках быў 87-гадовы Іван Балдзенка ў 1940 годзе. У 1941—1944 гадах вёска была акупаваная нямецкімі войскамі, старастам быў прызначаны Павал Асіпёнак, які быў неўзабаве забіты партызанамі. У 1944 годзе падчас вызваленьня вёскі загінула 36 савецкіх жаўнераў. Агулам за гады ВАВ на фронце загінула 16 вяскоўцаў.

У 1959 годзе ў вёсцы жыло 106 чалавек. У 1967 годзе да Ганчароўкі далучылі вёску Новая Вёска, у 1970 годзе тут было 205 жыхароў. У 1986 годзе — 63 гаспадаркі й 135 жыхароў, сама вёска ўваходзіла ў склад калгасу «Шлях Леніна». У 1997 годзе дзейнічала крама.

  • 1997 год — 78 чалавек, 48 двароў
  • 1999 год — 72 чалавекі
  • 2007 год — 64 чалавекі, 40 гаспадарак[2].
  • 2010 год — 42 чалавекі

Вёска ўяўляе сабой арыентаваную з паўднёвага захаду на паўночны ўсход прамалінейную вуліцу з двухбаковай драўлянай забудовай сядзібнага тыпу.

На вясковых могілках знаходзіцца агульная магіла савецкіх вояў, якія загінулі пры вызваленьні вёскі, у 1975 годзе тут быў пастаўлены помнік-абэліск.

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2007. — 406 с. ISBN 978-985-458-159-0. (djvu). С. 84
  2. Ганчароўка // Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 5, кн. 1. Магілёўская вобласць / рэдкал.: Г.П. Пашкоў (дырэктар) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2008. — 728 с. ISBN 978-985-11-0409-9. С. 169
  • Ганчароўка // Памяць. Бабруйскі раён : Гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / Гал. рэд. Г. П. Пашкоў. — Мн., 1998. — С. 196