Перайсьці да зьместу

Скарбны

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Скарбнік»)

Скарбны, скарбнік — службовая асоба ў Вялікім Княстве Літоўскім у 1518 стагодзьдзях. Памочнік падскарбія земскага (пасьля 1596 падскарбія вялікага літоўскага).

Скарбны меў рэзыдэнцыю ў Вільні ў замку, дзе захоўваў архіў і скарб ВКЛ. У Польшчы адпаведнікам скарбнага быў кусташ каронны.

Першы вядомы скарбны — Сенька, згадваецца ў 1452 годзе. Скарбныя былі таксама ў ваяводзтвах і паветах, вялі перапіску датычна фінансавых пытаньняў, складалі інвэнтары ўладаньняў, якія падлягалі абкладаньню падаткамі[1].

Скарбнымі вялікімі літоўскімі былі:

  • Міхал Важынскі (1560)
  • Ульрык Гозыюш (1600)
  • Ян Монтаўт (1600)
  • Стэфан Хжанстоўскі (16381646)
  • Вінцэнт Мікалай Крукоўскі (1674)
  • Андрэй Казімер Скорабагаты (1678)
  • Геранім Сасевіч (1700)
  • Міхал Копць (? — 1726)
  • Ян Адахоўскі (17331738)
  • Габрыель Кімбар (? — 1744)
  • Антоні Важынскі (1763)
  1. ^ Аляксандр Груша. Скарбны // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 571.