Перайсьці да зьместу

Аляксандар Васілевіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Саша Васілевіч»)
Аляксандар Васілевіч
Дата нараджэньня 14 верасьня 1974(1974-09-14) (50 гадоў)
Занятак грамадзкі дзяяч

Аляксандар (Саша) Васілевіч (нар. 14 верасьня 1974) — беларускі бізнэсовец, галерыст, выдавец, грамадзкі дзеяч, палітычны зьняволены.

Васілевіч зьяўляецца сузаснавальнікам вядомых онлайн-выданьняў kyky.org і The Village Беларусь, а таксама ўладальнікам агенцтва Vondel/Hepta і былым уладальнікам прасторы Галерэя Ў[1].

28 ліпеня 2020 году быў затрыманы супрацоўнікамі міліцыі ў будынку Камітэту дзяржаўнай бясьпекі (КДБ), куды ён разам зь іншымі грамадзянамі прынёс хадайніцтва аб зьмене меры стрыманьня прэтэндэнту на прэзыдэнта Віктару Бабарыку. Судом Фрунзэнскага раёну г. Менску пакараны арыштам тэрмінам на 14 дзён за нібыта ўдзел у несанкцыянаваным сходзе[2][3][4].

28 жніўня 2020 году затрыманы прадстаўнікамі Дэпартамэнту фінансавых расьсьледаваньняў Камітэту дзяржкантролю. Перад гэтым у ягонай кватэры, офісе і кампаніях, якімі ён кіраваў, правялі ператрусы. Сайт The Village Беларусь Васілевіча быў заблякаваны па рашэньні Міністэрства інфармацыі[2].

4 верасьня 2020 году Васілевічу выставілі абвінавачаньне. З прычыны ўзятай у адваката падпіскі аб невыдаваньні матэрыялаў сьледзтва тады было невядома, паводле якога артыкулу Крымінальнага кодэксу яно выстаўленае[2][5]. Тым ня менш некаторыя СМІ паведамлялі, што Васілевіч абвінавачваецца ва ўхіленьні ад аплаты падаткаў[6].

7 верасьня 2020 году сумеснаю заяваю адзінаццаці арганізацыяў, сярод якіх «Вясна», Беларускі Хэльсынскі камітэт, Беларускі ПЭН-цэнтар, Васілевіча прызналі палітычным зьняволеным[2].

10 кастрычніка 2020 году Васілевіч прысутнічаў у СІЗА КДБ падчас сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі з арыштаванымі прадстаўнікамі Каардынацыйнай рады і аб’яднанага штабу апазыцыі[7][8].

Утрымліваўся ў СІЗА № 1 Менску («Валадарцы»)[9].

У канцы сьнежня 2021 году Аляксандру працягнулі тэрмін утрыманьня пад вартай у СІЗА-1.[10]

24 студзеня 2022-га распачаўся суд, які зрабілі закрытым. Аляксандру Васілевічу інкрымінавалі ч. 2 арт. 243 КК («Ухіленьне ад выплаты падаткаў»).

4 лютага 2022 году ў судзе Савецкага раёну Менску судзьдзя Марына Фёдарава прысудзіла Васілевічу 3 гады калёніі агульнага рэжыму. Яго вызвалілі ў залі суду ў сувязі з заканчэньнем тэрміну прыцягненьня да адказнасьці.

Жанаты з Надзеяй Зелянковай. Мае дзьвюх дачок. Малодшая, Уршуля, нарадзілася падчас арышту. У сувязі зь перасьледам Васілевіча сям'я вымушаная была выехаць за мяжу[9][11].

  1. ^ Галерэя «Ў» запрашае на апошнюю выставу, 30.10.2020
  2. ^ а б в г Супольная заява беларускіх праваабарончых арганізацый - Вясна (цэнтар), 07.09.2020
  3. ^ «Крычаў свабоду Бабарыку!». Уладальніку рэкламнага агенцтва далі 14 содняў - Белсат, 30.07.2020
  4. ^ Уласьніка «Галерэі Ў» і яшчэ 7 затрыманых ля КДБ асудзілі на «суткі». Яны прапаноўвалі ўзяць Бабарыку на парукі - Радыё Свабода, 30.07.2020
  5. ^ Рэкламісту Васілевічу выставілі абвінавачанне, яго цяжарная жонка — падазраваная - Euroradio.FM, 04.09.2020
  6. ^ От предупреждений до уголовных дел: как белорусские власти давят на независимые СМИ - BBC News Русская служба, 10.12.2020
  7. ^ Александру Василевичу и Ксении Луцкиной на два месяца продлено содержание под стражей - Naviny.by, 24.02.2021
  8. ^ Двух палітвязняў вызвалілі з СІЗА КДБ. Яны сустракаліся з Лукашэнкам - Belsat, 12.10.2020
  9. ^ а б Аляксандр ВасілевічВясна (цэнтар)
  10. ^ https://prisoners.spring96.org/be/person/aliaksandr-vasilevich
  11. ^ «У камеры спяць у шапках». Жонка бізнэсоўца Аляксандра Васілевіча — пра свой ад'езд, закрыццё галерэі «Ў» і камеру мужа на Валадарцы - Наша Ніва, 30.12.2020

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]