Сабор Сьвятога Мікалая (Слуцак)
Помнік гісторыі | |
Сабор Сьвятога Мікалая
| |
Сабор Сьвятога Мікалая
| |
Краіна | Беларусь |
Места | Слуцак |
Каардынаты | 53°01′41″ пн. ш. 27°33′20″ у. д. / 53.02806° пн. ш. 27.55556° у. д.Каардынаты: 53°01′41″ пн. ш. 27°33′20″ у. д. / 53.02806° пн. ш. 27.55556° у. д. |
Канфэсія | праваслаўе |
Сабор Сьвятога Мікалая | |
Сабор Сьвятога Мікалая на Вікісховішчы |
Царква саборная Сьвятога Мікалая, вядомая як Зялёны сабор[1] — помнік гісторыі канца XIX стагодзьдзя (мураўёўка) у Слуцку. Знаходзілася ў Старым Месьце, на Замкавай Горцы. Твор архітэктуры расейскай эклектыкі. У 1934 годзе савецкія ўлады зьнішчылі сабор.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Мураваную саборную царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы) у Слуцку збудавалі ў 1885—1889 гадох. Праект падрыхтавалі ў майстэрні эпархіальнага архітэктара.
У 1933 годзе царкву зачынілі савецкія ўлады, якія ўлетку 1934 году зьнішчылі яе будынак. Неўзабаве на падмурках царквы збудавалі Дом культуры[2].
Архітэктура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Прыклад расейска-бізантыйскага кірунку эклектычнай царкоўнай архітэктуры Расейскай імпэрыі. Гэта быў крыжова-купальны храм: да галоўнага кубападобнага аб’ёму далучаліся пакрытыя цыліндрычнымі скляпеньнямі бабінец, два бакавыя прыдзелы і паўкруглая ў пляне апсыда. Чацьвярык галоўнага аб’ёму праз паступовы зрэз вуглоў ператвараўся ў шматгранны сьветлавы барабан, накрыты паўсфэрычным гранёным купалам. Галоўнай восьсю далучалася купальная 3-ярусная званіца: завершаны васьмерыком чацьвярык з зрэзанымі вугламі на чацьвярыку. У ніжнім ярусе званіцы быў аркавы ўваходны праём, да якога вялі прыступкі. Таксама існавалі два бакавыя ўваходы ў прыдзелах. Да апсыды з бакоў далучаліся два невялікія аб’ёмы рызьніцы і панамарні. Чырвоны колер сьценаў будынка спалучаўся з атынкаванымі і пабеленымі дэталямі: паскамі, сандрыкамі, паўкалёнамі ды іншым. Дах і купалы мелі зялёную афарбоўку, а крыжы былі пазалочанымі.
Унутраная прастора мела манумэнтальную размалёўку, цэнтральны купал аздабляўся выявай Сьвятога Мікалая[3].
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
1905 г.
-
1910 г.
-
да 1918 г.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.— 653 с.: іл. ISBN 978-985-11-0389-4.
- Ціткоўскі І. Храмы горада Слуцка. Мінуўшчына і сучаснасць // Інфа-Кур’ер. № 6, 31 студзеня 2003. С. 9—10.