Перайсьці да зьместу

Рэйнджарз Глазга

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Рэйнджарз
Поўная назва Rangers Football Club
Заснаваны люты 1872
Горад Глазга, Шатляндыя
Стадыён Айбракс
Умяшчальнасьць: 50 817
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Прэм’ер-ліга
 · 2023—2024 2 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Трэція колеры
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
rangers.co.uk (анг.)

«Рэ́йнджарз» (па-ангельску: Rangers Football Club) ― шатляндзкі футбольны клюб з Глазга. Клюб мае мянушкі the Gers, Teddy Bears і, акрамя таго, Light Blues. Часам клюб называюць «Глазга Рэйнджарз», але слова Глазга ніколі не прысутнічала ў афіцыйным назове клюбу[2]. Хатнія гульні праводзіць на стадыёне «Айбракс», які зьмяшчае 50 817 гледачоў, стадыён знаходзіцца ў паўднёва-заходняй частцы Глазга.

«Рэйнджарз» 55 разоў перамагаў у нацянальным чэмпіянаце: больш, чым хто-небудзь зь іншых клюбаў у сьвеце. 28 разоў станавіўся ўладальнікам Кубку лігі Шатляндыі, больш чым хто-небудзь у Шатляндыі, і 34 разы перамагаў у Кубку Шатляндыі. У 1961 годзе «Джарз» дайшоў да фіналу Кубку ўладальнікаў кубкаў, стаўшы такім чынам першым брытанскім клюбам дасягнуўшым фіналу эўрапейскіх кубкаў. У 1967 годзе клюб зноўку трапіў у фінал таго ж самага кубка, але таксама атрымаў паразу. І толькі ў 1972 годзе гэты трафэй знайшоў сваё месца ў клюбнай калекцыі. Акрамя таго ў 2008 годзе клюб дайшоў да фіналу Кубка УЭФА.

Клюб традыцыйна падтрымліваецца пратэстантамі й прыхільнікамі уніі з Ангельшчынай (юніяністы). Галоўным супернікам клюбу зьяўляецца «Сэлтык», тандэм двух клюбаў вядомы як Старая Фірма (Old Firm), гульні паміж гэтымі камандымі маюць назоў ― дэрбі Глазга.

Чацьвёра заснавальнікаў клюбу ― браты Мойзэс і Пітэр Макнэйл, Пітэр Кэмпбэл і Ўіліям Макбіт ― стварылі футбольную каманду й далі ёй назоў па першым ўбачаным назове ў кніжцы[3]. У траўні таго ж году прайшла першая гульня клюбу супраць каманды Callander F.C. на грамадзкім пляцы Glasgow Green, гульня скончылася зь лікам 0:0. Афіцыйнай датай заснаваньня клюбу лічыцца 15 ліпеня 1873 году, калі клюб правёў свой першы штогадовы сход. У 1877 годзе клюб дайшоў да фіналу Кубка Шатляндыі. Першае ў гісторыі дэрбі Старой Фірмы сталася ў 1888 годзе, у год заснаваньня «Сэлтыку». «Рэйнжарз» атрымалі паразу зь лікам 5:2. У сэзоне 1890―1891 гадоў «Джарз» стаў адным зь дзесяці ўдзельнікаў сфармаванай шатляндзкай футбольнай лігі. К гэтаму часу «Рэйнджарз» ужо гуляў на «Айбракс».

Ня здолеўшы атрымаць пагадненьня з крэдыторамі 14 чэрвеня 2012 году клюб быў вымушаны пачаць працэс банкруцтва[4]. Ягоныя актывы былі прададзеныя новай кампаніі, Sevco Scotland Ltd, якая ў далейшым была перайменаваная ў Rangers Football Club Limited[5]. Пасьля клюб быў зноўку далучаны да Шатляндзкай футбольнай асацыяцыі, прыняўшы шэраг ўмоваў, як то аднагадовую забарону на трансфэры. Заяўка на ўдзел у шатляндзкай Прэм’ер-лізе была адхіленая[6], у дадатак да гэтага было вырашына разьмясьціць «Рэйнджарз» у ніжэйшым дывізіёне на пачатку сэзону 2012―2013 гадоў, а ня ў першы дывізіён, як спачатку плянавался[7].

  • Чэмпіён Шатляндыі: 55
    • 1891, 1899, 1900, 1901, 1902, 1911, 1912, 1913, 1918, 1920
    • 1921, 1923, 1924, 1925, 1927, 1928, 1929, 1930, 1931, 1933
    • 1934, 1935, 1937, 1939, 1947, 1949, 1950, 1953, 1956, 1957
    • 1959, 1961, 1963, 1964, 1975, 1976, 1978, 1987, 1989, 1990
    • 1991, 1992, 1993, 1994, 1995, 1996, 1997, 1999, 2000, 2003
    • 2005, 2009, 2010, 2011, 2021
  • Уладальнікі Кубка Шатляндыі: 34
    • 1894, 1897, 1898, 1903, 1928, 1930, 1932, 1934, 1935, 1936
    • 1948, 1949, 1950, 1953, 1960, 1962, 1963, 1964, 1966, 1973
    • 1976, 1978, 1979, 1981, 1992, 1993, 1996, 1999, 2000, 2002
    • 2003, 2008, 2009, 2022
  • Уладальнікі Кубка шатляндзкай лігі: 28
    • 1947, 1949, 1961, 1962, 1964, 1965, 1971, 1976, 1978, 1979
    • 1982, 1984, 1985, 1987, 1988, 1989, 1991, 1993, 1994, 1997
    • 1999, 2002, 2003, 2005, 2008, 2010, 2011, 2024
  • Уладальнікі Кубка ўладальнікаў кубкаў: 1
    • 1972
Актуальны на 13 верасьня 2024 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1 Сьцяг Ангельшчыны Бр Джэк Батлэнд 1993
2 Сьцяг Ангельшчыны Аб Джэймз Тавэрньер (капітан) 1991
3 Сьцяг Турэччыны Аб Рыдван Ілмаз 2001
4 Сьцяг Нідэрляндаў Аб Робін Прэпэр 1993
5 Сьцяг Шатляндыі Аб Джон Сутар 1996
7 Сьцяг Калюмбіі Нап Оскар Картэс (ар. Лянс) 2003
8 Сьцяг Шатляндыі ПА Конар Бэран 2002
9 Сьцяг Нігерыі Нап Сырыл Дэсэрс 1994
10 Сьцяг Кот-д’Івуару ПА Маамэд Дыямандэ 2001
11 Сьцяг Ўэйлзу ПА Том Лоўрэнс 1994
14 Сьцяг Альбаніі ПА Нэдым Байрамі 1999
17 Сьцяг Ўэйлзу Нап Рабі Матонда 2000
18 Сьцяг Чэхіі Нап Вацлаў Чэрны (ар. Вольфсбург) 1997
19 Сьцяг Францыі Аб Клінтан Нсьяля 2004
20 Сьцяг Ангельшчыны ПА Кіран Даўэл 1997
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
21 Сьцяг Ангельшчыны Аб Дуджон Стэрлінг 1999
22 Сьцяг Бразыліі Аб Жэфтэ Вітал 2003
24 Сьцяг Нідэрляндаў Аб Нэрайша Касанвір’ё (ар. Фэеноорд) 2002
27 Сьцяг Нігерыі Аб Леон Балогун 1988
29 Сьцяг Марока Нап Гамза Ігаман 2002
30 Сьцяг Румыніі ПА Яніс Хаджы 1998
31 Сьцяг Шатляндыі Бр Ліям Келі 1996
38 Сьцяг Шатляндыі Аб Леан Кінг 2004
43 Сьцяг Бэльгіі ПА Нікаля Раскін 2001
44 Сьцяг Шатляндыі Аб Адам Дэвайн 2003
45 Сьцяг Паўночнай Ірляндыі Нап Рос Макослэнд 2003
47 Сьцяг Шатляндыі Аб Робі Фрэйзэр 2003
48 Сьцяг Шатляндыі ПА Коўл Макінан 2003
51 Сьцяг Шатляндыі ПА Алекс Лоўры 2003
99 Сьцяг Бразыліі Нап Данілу 1999

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]