Рэжыца
| Рэжыца лац. Režyca лат. Rēzekne | |||||
| Населены пункт | |||||
На Замкавай гары | |||||
| |||||
| Краіна | Латвія | ||||
|---|---|---|---|---|---|
| Рэгіён | Латгалія | ||||
| Дата заснаваньня | 1773 | ||||
| Кіраўніцтва і ўлада | |||||
| Мэр | Aleksandrs Bartaševičs[d] | ||||
| Геаграфія | |||||
| Плошча | 17,48 км² | ||||
| Вышыня НУМ | 158 м | ||||
| Часавы пас | |||||
| Каардынаты | 56°30′23″ пн. ш. 27°19′50″ з. д.HGЯO | ||||
| Насельніцтва | |||||
| Колькасьць | 31 216 чал. (2016)[1] | ||||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||||
| Тэлефонны код | +371 | ||||
| Паштовы індэкс | LV-46(01-06) | ||||
| Сайт | rezekne.lv (лат.) | ||||
| Рэжыца на мапе Латвіі Рэжыца | |||||
Рэ́жыца (па-латыску: Rēzekne) — места ў Латвіі, на рацэ Рэжыцы. Адміністрацыйны цэнтар Рэжыцкага краю (не ўваходзіць у яго склад). Плошча 17,48 км². Насельніцтва на 2016 год — 31 216 чалавек. Знаходзіцца за 238 км на паўднёвы ўсход ад Рыгі.
Рэжыца — даўняе мястэчка гістарычных Інфлянтаў (Латгаліі). Да нашага часу тут захаваліся замак, саборная царква Раства Багародзіцы і Зялёная сынагога, помнікі архітэктуры XIII—XIX стагодзьдзяў.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Раньнія часы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Паселішча ўзьнікла вакол латгальскай фартэцыі, якая існавала ў IX—XIII стагодзьдзях да ейнага зруйнаваньня Лівонскім Ордэнам. Рыцары гэтага Ордэну збудавалі новы замак (захаваліся руіны). Першы пісьмовы ўпамін пра Рэжыцу (ням. Rositten, Разы́тэн) датуецца 1285 годзе
Паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Каралеўствам Польскім
[рэдагаваць | рэдагаваць код]30 жніўня 1559 году Лівонскі ордэн перайшоў пад пратэктарат Вялікага Княства Літоўскага. У 1566 годзе Рэжыца ўвайшла ва ўтворанае Задзьвінскае княства. У 1677 годзе мястэчка ўвайшло ў склад Інфлянцкага ваяводзтва.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772 год) Рэжыца апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, сьпярша ў Пскоўскай губэрні, з 1776 у Полацкай губэрні, а з 1802 — у Віцебскай губэрні. У 1772 годзе яна стала цэнтрам павету, а ў 1773 годзе атрымала статус места. На 1867 год у Рэжыцы быў 771 будынак (зь іх 14 мураваных), на 1884 год — 1397 будынкаў (148 мураваных). У 1917 годзе тут адбыўся Першы зьезд латышоў і латгалаў.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1918 годзе Рэжыцу занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць код]1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі Рэжыца ўвайшла ў склад Беларускай ССР[2]. У 1920 годзе бальшавікі перадалі места Латвіі.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Дэмаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- XIX стагодзьдзе: 1837 год — 3 тыс. чал.; 1867 год — 7306 чал.; 1884 год — 10 580 чал., зь іх 810 каталікоў, 628 праваслаўных, 73 пратэстанты, 2490 раскольнікаў, 22 адзінаверцы, 7336 юдэяў і 1 мусульманін[3]; 1897 год — 10 795 чал.
- XX стагодзьдзе: 1925 год — 12 620 чал.; 1935 год — 13 139 чал.; 1989 год — 42 477 чал., зь іх латышоў 37,29%, расейцаў 55,04%, палякаў 2,75%, беларусаў 2,03%, украінцаў 1,58%, жыдоў 0,50%, летувісаў 0,24% і 0,58% іншай нацыянальнасьці
- XXI стагодзьдзе: 2011 год — 32 328 чал., зь іх латышоў 46,97% (у тым лік 37,24% латгальцаў), 46,49% расейцаў, 2,46% палякаў, 1,51% беларусаў, 1,17% украінцаў, 0,20% летувісаў, 0,17% жыдоў і 1,03% іншай нацыянальнасьці; 2016 год — 31 216 чал.
Адукацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У Рэжыцы працуюць 11 дашкольных установаў, 6 сярэдніх школаў (4 расейскія і 2 латыскія), каталіцкая сярэдняя школа, Польская дзяржаўная гімназія, Лягапэдычная школа-інтэрнат, Дзяржаўны каледж пагранічнай аховы, Рэжыцкі тэхнікум, Рэжыцкая вышэйшая школа, Рэжыцкая філія Балтыйскай міжнароднай акадэміі, Латгальская філія Латвійскай акадэміі мастацтваў, Рэжыцкая філія Рыскага інстытуту аэранавігацыі.
Турыстычная інфармацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Інфраструктура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Замак (1285; руіны)
- Касьцёл Маці Божай Балеснай (1936)
- Катэдра Найсьвяцейшага Сэрца Езуса (1888)
- Лютэранская царква Сьвятой Тройцы (1938)
- Помнік «Latgales Mara»
- Стараверская малельня Сьвятога Мікалая (1895)
- Сынагога Зялёная (1845)
- Царква саборная Раства Багародзіцы (1846)
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Славутасьці Рэжыцы
- Руіны замка
- Царква Раства Багародзіцы
- Зялёная сынагога
- Катэдра Найсьвяцейшага Сэрца Ісуса
- Стараверская малельня
- Лютэранская кірха
- Касьцёл Маці Божай Балеснай
- Помнік «Latgales Mara»
Асобы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Антонійс Спрынговічс — рыскі арцыбіскуп
- Юры Тынянаў — расейскі пісьменьнік, крытык, літаратуразнаўца
- Фрыдрых Эрмлер — савецкі кінарэжысэр, актор, сцэнарыст
- Івэта Апкална — латыская арганістка
- Уладзіслаўс Казлоўс — латыскі футбаліст
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ «Latvijas iedzīvotāju skaits pašvaldībās pagastu dalījumā»
- ↑ Вялікі гістарычны атлас Беларусі. У 4 т. Т. 4. — Мінск, 2018. С. 20.
- ↑ Manteuffel G. Rzeżyca // Słownik geograficzny... T. X. — Warszawa, 1889. S. 158.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
| ||||||||