Руская мова
Перайсьці да навігацыі
Перайсьці да пошуку

«Бивлия руска», выдадзеная Ф. Скарынам
- Руская мова — агульная гістарычная назва для такіх сучасных паняцьцяў, як старабеларуская і стараўкраінская мова[1]. У дачыненьні да беларускага варыянту рускай мовы часам ужывалася паняцьце літоўская мова[2][3][4][5][6][7].
- Руская мова, паводле некаторых лінгвістаў — назва царкоўнаславянскай мовы[1]. Вядомы праваслаўны дзяяч Лаўрэнці Зізані, ураджэнец Вялікага Княства Літоўскаага, у прадмове да складзенага ім Катэхіза пісаў, што гэтая кніга «глаголемая по-гречески катехизис, по-литовски оглашение, русским же языком нарицается беседословие»[6] і такім чынам атаясамліваў рускую мову з стараславянскай, а літоўскую — з старабеларускай.
- Руская мова (польск. Język ruski) — у паэтычнай творчасьці філяматаў і філярэтаў — адна з назваў беларускай мовы[8].
- Руская мова (рас. русский язык) — наркамаўскае найменьне сучаснай расейскай (гістарычна — маскоўскай[2][9][10]) мовы, штучна ўведзенае ў беларускую мову ў выніку палітычнай рэформы беларускага правапісу 1933 году. У беларускай савецкай лексыкаграфіі назву «руская мова» ў дачыненьні да расейскай мовы ўпершыню выкарысталі ў 1937 годзе[11].
Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ а б Некрашевич-Короткая Ж. Лингвонимы восточнославянского культурного региона (историчесикий обзор) // Исследование славянских языков и литератур в высшей школе: достижения и перспективы: Информационные материалы и тезисы докладов международной научной конференции / Под ред. В. П. Гудкова, А. Г. Машковой, С. С. Скорвида. — М., 2003. — С. 150.
- ^ а б Свяжынскі У. М. Беларуская мова // ВКЛ. Энцыкл. Т. 1. — Менск, 2005. С. 300.
- ^ Свяжынскі У. Праблема афіцыйнай мовы ВКЛ у літоўскай і украінскай гістарыяграфіях // «Мова — Літаратура — Культура»: матэрыялы V Міжнароднай навуковай канферэнцыі (да 80-годдзя прафесара Льва Міхайлавіча Шакуна), Мінск, 16-17 лістапада 2006 года / Беларускі дзярж. ун-т; у аўтарскай рэдакцыі. — Мінск: Права і эканоміка, 2007. С. 131.
- ^ Катлярчук А. Чаму беларусы не апанавалі літоўскай спадчыны // «Arche» № 2 (25), 2003.
- ^ Дубавец С., Сагановіч Г. Старажытная Літва і сучасная Летува // З гісторыяй на «Вы». Выпуск 2. Менск, 1994.
- ^ а б Насевіч В. Літвіны // ВКЛ. Энцыкл. Т. 2. — Менск, 2005. С. 207.
- ^ Зайкоўскі Э. Літва гістарычная... // Народная Воля №99—100, 30 чэрвеня 2009 г.
- ^ Цьвяткоў, Л. Таварыства філёматаў (Некаторыя цікавыя рысы аб’яднаньня маладых пісьменьнікаў у Вільні, больш чымся за сталецьце перад нашаю эпохаю) // Маладняк. — 1927. — № 1. С. 62—63.
- ^ 146. Як беларусы называлі сябе і сваю мову ў розныя часы? // 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002. — 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
- ^ Тумаш В. Дыпляматычная кантравэрсыя 1646 году за беларускую мову // Запісы Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва, №12, 1974 г.
- ^ Саўка З., Іскрык В. «Рускія» і «расейцы»: ці гэта сінонімы?, Моўнік