Перайсьці да зьместу

Пружаншчына пад нацысцкай акупацыяй

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Войскі 3-й танкавай групы Вэрмахту на дарозе ў раёне Пружанаў. Чэрвень 1941

Пружаны былі бамбаваныя нямецкімі вайсковымі летакамі 22 чэрвеня 1941 року, у першы дзень нямецкага ўварваньня ў СССР. 23 чэрвеня нацысты акупавалі места, 10 ліпеня тут зьявілася гестапа.

Адміністрацыйнае падпарадкаваньне

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

1 жніўня быў створаны раён Пружана, які 15 жніўня ўвайшоў у склад Усходняе Прусіі[1][2], акруга Беласток. Першым цывільным раённым кіраўніком стаў Нікаляўс (ням. Nickolaus; 1 жніўня31 кастрычніка). Пасьля Пружана была далучаная да раёну Бельск[3].

Другая, паўднёвая частка Пружаншчыны адышла да райхскамісарыяту «Ўкраіна». Граніца праходзіла каля Аранчыцаў, а на паўднёвым захадзе ад Пружанаў — ля Чахцу і Козяга Броду[4].

Першым мэрам Пружанаў пасьля ўлучэньня ў склад Усходняе Прусіі стаў немец па прозьвішчы Шумахер[5]. У студзені 1942 року мэрам Пружанаў была немка па прозьвішчы Хорн (ням. Horn), у лютым новым мэрам стаў Кошман (ням. Koschman)[6].

Акупанты распачалі ўнікальную спробу стварыць у Пружане жыдоўскае места (ням. Judenstadt). У ліпені быў створаны юдэнрат, 20 кастрычніка паўстала жыдоўскае гета. Колькасьць насельніцтва ў ім па розных ацэнках складала ад 10[7] да 12[8] тысячаў чалавек, сярод якіх больш за 6,5 тысячаў зьвезеныя з 14 суседніх населеных пунктаў[9]. Гета было ліквідаванае ў пэрыяд з 27 па 31 студзеня 1943 року. Большасьць ягоных вязьняў былі забітыя, астатнія вывезеныя ў канцлягер Аўшвіц[10][11].

Прамысловасьць

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Дзейнічалі створаныя акупацыйнымі ўладамі каапэратывы сапожнікаў, краўцоў, зборцаў мэблі. Увесь мэтал накіроўваўся ў Нямеччыну; дзеля гэтых мэтаў была таксама разабраная пружанская вузкакалейка[6]. Дзейнічалі дзьве турмы: т. зв. «белая» і «чырвоная» (паводле колеру муроў).

На прымусовыя працы ў Нямеччыну было вывезена больш за 3 тысячы жыхароў Пружаншчыны[12].

Дзякуючы дзейнасьці беларускага актыву ў 1943 року быў створаны аддзел Беларускага аб’яднаньня, старшынём якога стаў Ягор Попка[13]. Арганізацыя разьмяшчалася ў будынку на рагу Царкоўнай і Гімназіяльнай вуліцаў.

У першую чаргу аддзел заняўся стварэньнем у Пружане беларускай школы, яна разьмясьцілася ў будынку былой польскай гімназіі. Напачатку была сабраная адна першая кляса, але як толькі пачаліся заняткі, раптам зьявілася столькі ахвотных, што была створаная васьміклясная школа з 450 вучнямі[13]. Настаўніцкі калектыў складаў дырэктар Янка Жэдзік з Шакуноў, 11 настаўнікаў і сакратарка канцылярыі. Усе яны былі прафэсіяналы, за выняткам некалькіх чалавек, якія зрабіліся настаўнікамі ў савецкі час. Акрамя пружанскае, былі створаныя таксама школы ў Арабніках, Чахцы, Гародніках, Купічах, Дабучыне.

Арганізацыя скончыла дзейнасьць з надыходам савецкіх войскаў. 11 ліпеня 1944 яе старшыня Ягор Попка зьехаў зь немцамі ў Прусы[13].

Ружаны былі акупаваныя 24 чэрвеня 1941 року. Адразу ж былі забітыя 25 жыдоў, сынагогі зачыненыя, пачаліся рабаваньні[14].

Неўзабаве ў Ружанах была створаная дапаможная паліцыя і прызначаны мэр зь мясцовых беларусаў. У верасьні паўстаў паліцэйскі пост як першы этап стварэньня нямецкае цывільнае адміністрацыі. На пачатку кастрычніка амцкамісарыят Ружана быў уключаны ў крайскамісарыят Ваўкавыск Беластоцкай акругі.

Для жыдоў былі ўведзеныя шматлікія абмежаваньні, у тым ліку абавязак насіць на правым рукаве белую павязку з надпісам «jude»[15][16], і стварыць юдэнрат.

Сканчэньне акупацыі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

17 ліпеня 1944 году ў Пружаны ўвайшлі савецкія войскі Першага Беларускага фронту.

Крыніцы і заўвагі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
  1. Zalman Urievich. Pruzhany jews in ghettos and camps (анг.). Pruzhany uyezd research organization. Праверана 19 сьнежня 2011 г.
  2. Berl Blushtein. The destruction of Lineve (анг.). Pruzhany uyezd research organization. Праверана 19 сьнежня 2011 г.
  3. Avraham Harshalom (Friedberg). German documentation on the liquidation of the Pruzana ghetto in Auschwitz (анг.). Pruzhany uyezd research organization. Праверана 5 жніўня 2013 г.
  4. Віктар Рачко. Цёмны бок вайны. Гісторыя другая. На паляванні, але таксама не пра паляванне // Раённыя будні. — 28 жніўня 2013. — № 67 (9612). — С. 5.
  5. Zavel Segel. Remembrances of Pruzhany's guetto (анг.). Pruzhany uyezd research organization. Праверана 22 сьнежня 2011 г.
  6. 1 2 Ilya Ehrenburg, Vasily Grossman. The Story of Dr. Olga Goldfain // The Complete Black Book of Russian Jewry / Translated and edited by David Patterson. — Transaction Publishers, 2003. — С. 173. — ISBN 978-0-7658-0069-5
  7. Анатолий Гурин. (14 студзеня 2006) В поисках утраченного (рас.) В поисках утраченного. СБ — Беларусь сегодня. Праверана 16 сьнежня 2011 г.
  8. Пружаны (рас.). Российская еврейская энциклопедия. Праверана 16 сьнежня 2011 г.
  9. И. А. Альтман. Глава 3. Гетто и лагеря на территории СССР // Холокост и еврейское сопротивление на оккупированной территории СССР: Учеб.пособие для студентов высш. учеб, заведений / Под ред. проф. А Г. Асмолова. — Москва: Фонд «Холокост», 2002. — 320 с. — ISBN 5-83636-007-7
  10. Philip Riteman. Oration honouring Philip Riteman, given by Shane O'Dea, Public orator (анг.) Honour Roll. Memorial University of Newfoundland. Праверана 16 сьнежня 2011 г.
  11. Aida Brydbord - Part II (анг.) Women of Valor: Partisans and Resistance Fighters. Judy Cohen. Праверана 16 сьнежня 2011 г.
  12. Лізавета Шылава. Мінулае жыве ў нашай памяці // Раённыя будні. — 11 красавіка 2012. — № 29 (9475). — С. 2.
  13. 1 2 3 Лявон Юрэвіч. Юры Жывіца. Маё паходжаньне // Беларуская мэмуарыстыка на эміграцыі. — Нью-Ёрк: Беларускі Інстытут Навукі і Мастацтва, 1999.
  14. Geoffrey P. Megargee, Christopher Browning, Martin Dean. Różana // The United States Holocaust Memorial Museum Encyclopedia of Camps And Ghettos 1933—1945. — Indiana University Press, 1962. — Т. II. — С. 946. — ISBN 978-0-253-35328-3
  15. Ружаны (рас.) Информационно-познавательный портал о Беларуси Праверана 15 лютага 2012 г.
  16. Оксана Яновская. (11 лютага 2005) Свидетель эпох. Четыре столетия Ружанского двореца Сапег (рас.) Край легенд. Экспресс-новости. Праверана 15 лютага 2012 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Пружаншчына пад нацысцкай акупацыяйсховішча мультымэдыйных матэрыялаў