Перайсьці да зьместу

Парлямэнцкія выбары ў Славаччыне 2016 году

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
2012
 Сьцяг Славаччыны
2020
Парлямэнцкія выбары ў Славаччыне 2016 году
5 сакавіка 2016
Кандыдат Робэрт Фіца Рыхард Сулік Ігар Матавіч
Партыя Курс — сацыяльная дэмакратыя Свабода і салідарнасьць Звычайныя людзі і незалежныя асобы
Лідэр з 1999 2009 2011
Галасоў выбаршчыкаў 49


Папярэдняя колькасьць месцаў 83 месцы, 44,4% 11 месцаў, 5,9% 16 месцаў, 8,5%
Колькасьць месцаў 21 19
Розьніца (месцаў) 34 10 3
Адсотак 28,3 % 12,1 % 11,0 %
Кандыдат Андрэй Данка Мар’ян Котлеба Борыс Колар
Партыя Славацкая нацыянальная партыя Котлеба — Народная партыя «Наша Славаччына» Мы — сям’я
Лідэр з 2012 2010 2015
Папярэдняя колькасьць месцаў 0 месцаў, 4,5% 0 месцаў, 1,6% Новая партыя
Колькасьць месцаў 15 14 11
Розьніца (месцаў) 15 14 Новая партыя
Адсотак 8,6 % 8,0% 6,6 %
Парлямэнцкія выбары ў Славаччыне 2016 году

Месцы ў Нацыянальнай радзе пасьля выбараў-2016.

Парля́мэнцкія вы́бары ў Слава́ччыне 2016 ро́ку адбыліся 5 сакавіка. Паводле прапарцыйнай выбарчай сыстэмы былі абраныя 150 чальцоў Нацыянальнае рады. Кіроўная лева-папулісцкая партыя «Курс — сацыяльная дэмакратыя» (СМЭР) засталася найбольш прадстаўленай, аднак страціла абсалютную большасьць. Правацэнтрысцкі Хрысьціянскі дэмакратычны рух (ХДР) ня здолеў перасягнуць 5-адсоткавы бар’ер упершыню з часоў атрыманьня Славаччынай незалежнасьці ў 1993 року. Упершыню ў парлямэнт трапіла ўльтраправая нацыяналістычная Котлеба — Народная партыя «Наша Славаччына» (НПНС) з 8% галасоў.

Выбарчая сыстэма

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

150 дэпутатаў Нацыянальнае рады былі абраныя паводле прапарцыйнай выбарчай сыстэмы без падзелу на выбарчыя акругі. Мінімальны парог для партыяў складаў 5%, для партыйных блёкаў — 7%. Выбары адбываліся паводле адкрытых сьпісаў, месцы вызначаліся па сыстэме Гагенбаха-Біфаша. Выбарцы маглі пазначыць да чатырох кандыдатаў са сьпісу партыі, за якую яны галасавалі[1].

Партыі, якія хацелі ўзяць удзел у выбарах, мелі зарэгістравацца за 90 дзён да дню выбараў і ўнесьці унёсак у памеры €17 000, які пасьля быў вернуты ўсім партыям, што набралі 2% ці больш адсоткаў галасоў. Браць удзел у галасаваньні мелі права ўсе грамадзяне Славаччыны, акрамя асуджаных крымінальнікаў (толькі за сур’ёзныя злачынствы); людзей, няздольных зьдзяйсьняць законныя дзеяньні (прызнаных душэўнахворымі) паводле выраку суду; маладзейшых за 18 гадоў. Вылучыцца кандыдатамі маглі ўсе сталыя грамадзяне дзяржавы ад 21 году і старэйшыя, акрамя вязьняў, асуджаных злачынцаў людзей, няздольных зьдзяйсьняць законныя дзеяньні (прызнаных душэўнахворымі) паводле выраку суду[2].

Выбарцы, якія ў дзень галасаваньня не маглі прысутнічаць на сваім выбарчым участку, маглі атрымаць сэртыфікат, які дазваляў прагаласаваць у любым іншым месцы[3]. Выбарцы, якія ў дзень выбараў знаходзіліся па-за межамі Славаччыны, да 15 студзеня 2016 маглі запрасіць магчымасьць галасаваньня па пошце[4]. Паводле зьвестак Цэнтарвыбаркаму, гэтай магчымасьцю скарысталіся каля 20 000 грамадзянаў Славаччыны за мяжой.

Дата выбараў была абвешчаная 12 лістапада 2015[5]. 7 сьнежня 2015 Міністэрства ўнутраных справаў апублікавала сьпіс з 23 партыяў, зарэгістраваных на выбарах[6].

Выбары адбываліся на фоне мігранцкага крызісу ў Эўропе і антымігранцкай пазыцыяй кіроўнай партыі СМЭР[7]. Страйкі настаўнікаў і мэдсёстраў, што адбыліся ў пачатку году, таксама аказалі нэгатыўны ўплыў на грамадзкую думку[8].

Курс — сацыяльная дэмакратыя (СМЭР-СД) страціла 34 месцы і большасьць у Нацыянальнай радзе, аднак засталася найбуйнейшай прадстаўленай партыяй з 49 месцамі. Свабода і салідарнасьць (СіС) заняла другое месца з 21 месцам; Звычайныя людзі і незалежныя асобы (ЗЛІНА) — трэція зь 19 месцамі[8].

Хрысьціянскі дэмакратычны рух (ХДР) не пераадолеў 5-адсоткавы бар’ер і ўпершыню за гісторыю незалежнай Славаччыны страціў прадстаўніцтва ў парлямэнце. Скрайне правыя нацыяналістычныя Славацкая нацыянальная партыя (СНП) і Котлеба — Народная партыя «Наша Славаччына» (НПНС) атрымалі ў парлямэнце 15 і 14 месцаў адпаведна. Сярод іншых партыяў, што трапілі ў парлямэнт — Мы — сям’я, Мост і Сетка[8]. Агульная яўка склала 59,8 %.

Партыя Галасы % Месцаў +/-
Курс — сацыяльная дэмакратыя737 48128,2849-34
Свабода і салідарнасьць315 55812,1021+10
Звычайныя людзі і незалежныя асобы287 61111,0319+3
Славацкая нацыянальная партыя225 3868,6415+15
Котлеба — Народная партыя «Наша Славаччына»209 7798,0414+14
Мы — сям’я172 8606,6311Новая
Мост169 5936,5011-2
Сетка146 2055,6110Новая
Хрысьціянскі дэмакратычны рух128 9084,940-16
Партыя вугорскай грамады105 4954,0500
Славацкая грамадзянская кааліцыя21 7850,840Новая
Творым іншую палітыку18 8450,720Новая
Зялёная партыя17 5410,6700
Камуністычная партыя Славаччыны16 2780,6200
Славацкая дэмакратычная і хрысьціянская унія — Дэмакратычная партыя69380,270-11
ШАНЕЦ65220,250Новая
Партыя сучаснай Славаччыны45590,170Новая
Партыя прамой дэмакратыі35950,140Новая
Адвага — Вялікая нацыянальная і прарасейская кааліцыя34280,130Новая
Анты — Працоўная партыя31820,120Новая
Вугорскі хрысьціянска-дэмакратычны альянс24260,090Новая
Дэмакраты Славаччыны — Люда Канік19980,080Новая
Кааліцыя «Разам за Славаччыну»17770,070Новая
Памылковыя/чыстыя белягі20 798---
Агулам2 648 1841001500
Зарэгістраваных выбарцаў/яўка4 426 76059,82--
Крыніца: Volby
  1. Slovakia Národná rada (National Council) Electoral System. Inter-Parliamentary Union. Праверана 8 March 2016 г.
  2. Prieskum: Voľby by vyhral Smer, OĽaNO-NOVA mimo parlamentu (славацк.) // 9 кастрычніка 2015 г. Праверана 13 кастрычніка 2015 г.
  3. Hlasovací preukaz, Ministerstvo vnútra SR - Verejná správa (славацк.). Ministry of the Interior. Праверана 14 сьнежня 2015 г.
  4. Voľba poštou, Ministerstvo vnútra SR - Verejná správa (славацк.). Ministry of the Interior. Праверана 14 сьнежня 2015 г.
  5. Prieskum: Voľby do Národnej rady sa budú konať 5. marca 2016 (славацк.) // 12 лістапада 2015 г. Праверана 12 лістапада 2015 г.
  6. Zoznam politických subjektov, ktoré podali kandidátnu listinu (славацк.). Ministry of the Interior. Праверана 8 сакавіка 2016 г.
  7. Slovakia’s Governing Party Loses Majority as Far Right Makes Gains // New York Times, 6 сакавіка 2016 г. Праверана 8 сакавіка 2016 г.
  8. 1 2 3 5 takeaways from Slovakia’s election // Politico, 7 сакавіка 2016 г. Праверана 8 сакавіка 2016 г.