Вышаградзкая група
Вышаградзкая група | |
вуг. Visegrádi Együttműködés польск. Grupa Wyszehradzka славац. Vyšehradská skupina чэск. Visegrádská skupina | |
![]() Краіны-чальцы з нацыянальнымі сьцягамі | |
![]() Вышаградзкая група на мапе Эўропы | |
Абрэвіятура | V4 |
---|---|
Дата ўтварэньня | 15 лютага 1991 (34 гады таму) |
Тып | міжнародная |
Дзейнічае ў рэгіёнах |
Вугоршчына Польшча Славаччына Чэхія |
Сайт | www.visegradgroup.eu |
Вышагра́дзкая гру́па (па-вугорску: Visegrádi Együttműködés, па-польску: Grupa Wyszehradzka, па-славацку: Vyšehradská skupina, па-чэску: Visegrádská skupina), Вышаградзкая чацьвёрка, V4 — аб’яднаньне чатырох цэнтральнаэўрапейскіх дзяржаваў: Польшчы, Чэхіі, Славаччыны і Вугоршчыны, утворанае ў 1991 року ў вугорскім Вышаградзе, адкуль і паходзіць назва.
Мінуўшчына
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Была ўтвораная ў выніку сустрэчы прэзыдэнтаў Польшчы Леха Валэнсы і ЧСФР Вацлава Гавэла з вугорскім прэм’ер-міністрам Ёжэфам Анталам 15 лютага 1991 року ў месьце Вышаград (Вугоршчына).
Часам называлася Вышаградзкай тройкай ці Вышаградзкім трохкутнікам, але з падзелам Чэхаславаччыны на дзьве дзяржавы гэтыя назвы болей неправамоцныя.
У 1992 року ў рамках групы было створанае Цэнтральнаеэўрапейскае пагадненьне па свабодным гандлі (CEFTA).
У 1999 року тры з чатырох удзельніцаў групы (Вугоршчына, Польшча, Чэхія) ўвайшлі ў NATO.
1 траўня 2004 року ўсе сяброўкі Вышаградзкай групы сталі сяброўкамі Эўрапейскага зьвязу.
Старшынства
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- 1999/00 —
Чэхія
- 2000/01 —
Польшча
- 2001/02 —
Вугоршчына
- 2002/03 —
Славаччына
- 2003/04 —
Чэхія
- 2004/05 —
Польшча
- 2005/06 —
Вугоршчына
- 2006/07 —
Славаччына
- 2007/08 —
Чэхія
- 2008/09 —
Польшча
- 2009/10 —
Вугоршчына
- 2010/11 —
Славаччына
- 2011/12 —
Чэхія
- 2012/13 —
Польшча
- 2013/14 —
Вугоршчына
- 2014/15 —
Славаччына
- 2015/16 —
Чэхія
- 2016/17 —
Польшча
- 2017/18 —
Вугоршчына
- 2018/19 —
Славаччына
- 2019/20 —
Чэхія
- 2020/21 —
Польшча
- 2021/22 —
Вугоршчына
- 2022/23 —
Славаччына
- 2023/24 —
Чэхія
- 2024/25 —
Польшча