Рэфэрэндум у Славаччыне 2015 году

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку

Рэфэрэ́ндум у Слава́ччыне 2015 року (па-славацку: Referendum na Slovensku v roku 2015) — рэфэрэндум, які праходзіў у суботу 7 лютага 2015[1]. Яўка выбарцаў склала 21,41% пры неабходнай 50%, таму рэфэрэндум не адбыўся[2].

На рэфэрэндум былі вынесеныя тры пытаньні:

  1. «Ці згодныя Вы з тым, што шлюбам ня можа звацца ніякая іншая форма сужыцьця, акрамя зьвязу аднаго мужчыны й аднае жанчыны?»
  2. «Ці згодныя Вы з тым, што парам ці групам асобаў той самай плоці не павінна быць дадзенае права прыняцьця (ўсынаўленьня) дзяцей і далейшага іх выхаваньня?»
  3. «Ці згодныя Вы з тым, што школы ня могуць патрабаваць удзелу дзяцей ва ўроках па сэксуальным выхаваньні ці эўтаназіі, калі іхнія бацькі ці самі дзеці нязгодныя з такімі тэмамі?»[3].

Чацьвертае пытаньне, якое тычылася ўвядзеньня ў славацкае права інстытуцыі «грамадзянскага шлюбу», было прызнанае Канстытуцыйным судом неадпаведным заканадаўству[4].

Перадумовы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Славаччына — адна з найбольш рэлігійных краінаў у Эўропе[5] — 62% славакаў лічаць сябе каталікамі, хоць рэгулярна наведваюць царкву 40% зь іх.

Збор подпісаў за рэфэрэндум быў зьдзейсьнены «Зьвязам за сям’ю» пры падтрымцы царквы[6]. Было сабрана болей за 400 000 подпісаў[7], у асноўным за кошт праведзеных у цэрквах кампаніях, грошы на якія былі сабраныя Канфэрэнцыяй біскупаў Славаччыны[8].

У чэрвені 2014 року Нацыянальная Рада Славаччыны ўнесла ў канстытуцыю папраўкі, паводле якіх шлюбам можа называцца адно зьвязак мужчыны і жанчыны[9].

Вынікі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Яўка выбарцаў склала 21,41% пры неабходнай 50%, таму рэфэрэндум быў прызнаны несапраўдным[2]. Галасы разьмеркаваліся наступным чынам:

Пытаньне За Супраць Памылковыя/
пустыя
Агулам Зарэгістраваных
выбарцаў
Яўка
Галасоў % Галасоў %
Пытаньне 1 — шлюб 892 719 94,50 39 088 4,13 12 867 944 674 4 411 529 21,41
Пытаньне 2 — усынаўленьне 873 224 92,43 52 389 5,54 19 061
Пытаньне 3 — сэксуальная адукацыя 853 241 90,32 69 349 7,34 22 084
Крыніца: Статыстычнае бюро Славацкай рэспублікі

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Prezident SR vyhlásil referendum 7. februára 2015(славацк.) Správy tlačového oddelenia. Kancelária prezidenta Slovenskej republiky (27 лістапада 2014). Праверана 11 лютага 2015 г.
  2. ^ а б Výsledky referenda o rodine: neplatné pre nízku účasť(славацк.) Denník N. N Press (7 лютага 2015). Праверана 11 лютага 2015 г.
  3. ^ SITA. (27 лістапада 2014) Kiska vyhlásil referendum o ochrane rodiny, bude 7. februára(славацк.) Pravda.sk. Perex. Праверана 11 лютага 2015 г.
  4. ^ SITA. (27 лістапада 2014) Kiska vyhlásil referendum o rodine, bude mať tri otázky(славацк.) Webnoviny.sk Праверана 12 лютага 2015 г.
  5. ^ Jan Lopatka. (5 лютага 2015) Slovak conservatives seek to bar gay marriage in referendum(анг.). ReutersПраверана 16 лютага 2015 г.
  6. ^ Slovakia holds referendum on gay marriage(анг.) Slovakia. Deutsche Welle (7 лютага 2015). Праверана 16 лютага 2015 г.
  7. ^ Slovakia referendum to strengthen same-sex marriage ban fails(анг.). BBC (8 лютага 2015). Праверана 16 лютага 2015 г.
  8. ^ J. Lester Feder. (5 лютага 2015) Pope Endorses Referendum Denying Marriage And Adoption Rights To Same-Sex Couples(анг.) BuzzFeed Праверана 16 лютага 2015 г.
  9. ^ Chránia manželstvo, menia justíciu. Pozrite si, kto hlasoval za zmenu Ústavy(славацк.). SME (4 чэрвеня 2014). Праверана 12 лютага 2015 г.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]