Канстытуцыйны суд Славаччыны
Канстытуцыйны суд Славаччыны | |
Ústavný súd Slovenskej republiky | |
Абрэвіятура | ÚS SR |
---|---|
Дата ўтварэньня | 1993 (31 год таму) |
Тып | Судовая |
Юрыдычны статус | Дзяржаўная ўстанова |
Штаб-кватэра | Кошыцы |
Месцазнаходжаньне | Hlavná, 110, 042 65-Košice |
Колькасьць супрацоўнікаў | 13 |
Сайт | Афіцыйны сайт |
Канстытуцыйны суд Славаччыны (па-славацку: Ústavný súd Slovenskej republiky) — ворган канстытуцыйнага кантролю Славацкай Рэспублікі. Разьмешчаны ў Кошыцах.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Упершыню Канстытуцыйны суд быў створаны яшчэ ў першай Чэхаславацкай Рэспубліцы і існаваў у пэрыяд з 1921 году па 1931 год (ліквідаваны па палітычных абставінах). Канстытуцыйным законам Аб Чэхаславацкай фэдэрацыі Канстытуцыйны суд дэ-юрэ быў адноўлены ў 1968 годзе, але на самой справе наогул не быў сфармаваны і ніколі не функцыянаваў. Толькі ў 1991 годзе быў заснаваны Канстытуцыйны суд ЧСФР, які складаўся з шасьці судзьдзяў з Чэхіі і шасьці сухзьдзяў са Славакіі. З 1993 года існуе самастойны Канстытуцыйны суд Славацкай Рэспублікі.
Задачы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Асноўныя палажэньне аб дзейнасьці Канстытуцыйнага суду і яго судзьдзяў рэгулююцца Канстытуцыяй (Разьдзел 7).
Асноўнай задачай суда зьяўляецца праверка законаў і іншых прававых актаў, у тым ліку нормаў міжнародных дамоваў на адпаведнасьць Канстытуцыі Славаччыны. Ён таксама разьвязвае спрэчкі паміж органамі дзяржаўнага кіраваньня, за выключэньнем, калі закон паказвае, што гэтыя спрэчкі вырашаюцца іншым дзяржаўным органам; ажыцьцяўляе кантроль за правядзеньнем выбараў і рэфэрэндумаў, а таксама за дзейнасьцю палітычных партый. Канстытуцыйны суд зьяўляецца адзіным судом, які можа ўдзельнічаць у працэдуры імпічмэнту прэзыдэнта Славаччыны.
Суд распачынае судовае паседжаньне на аснове прапановы:
- не менш за 1/5 (гэта значыць 30) дэпутатаў Парлямэнту,
- Прэзыдэнта Славаччыны,
- Ураду Славаччыны,
- суду,
- Генэральнага пракурора.
Судзьдзі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Першапачаткова суд складаўся з дзесяці судзьдзяў, прызначаных на сем гадоў прэзыдэнтам, які выбіраў іх з удвая большай колькасьці кандыдатаў па прадстаўленьні Парлямэнту. Пасьля таго, як у Канстытуцыю ў 2001 годзе былі ўнесены папраўкі, Канстытуцыйны суд стаў складацца з трынаццаці судзьдзяў, прызначаных прэзыдэнтам на дванаццаць гадоў таксама з удвая большай колькасьці кандыдатур, прапанаваных парлямэнтам. Кандыдаты на пасаду судзьдзяў павінны быць не маладзейшыя за 40 гадоў, валодаць вышэйшай юрыдычнай адукацыяй і мець практыку па спэцыяльнасьці на працягу 15 гадоў. Судзьдзі карыстаюцца імунітэтам нароўні з чальцамі Парлямэнту.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Дзеля паляпшэньня артыкулу неабходна:
|