Прэзыдэнцкія выбары ў Славаччыне 2009 году

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Іван Гашпаравіч (леваруч) здабыў упэўненую перамогу над Івэтай Радзічавай (праваруч) у другім туры выбараў.

Прэзыдэнцкія выбары ў Славаччыне 2009 году — трэція ўсенародныя выбары ў гісторыі сувэрэннай Славацкай Рэспублікі, якія адбыліся 21 сакавіка (1-ы тур) і 4 лютага (2-і тур). Іван Гашпаравіч стаў першым пераабраным славацкім прэзыдэнтам, які атрымаў перамогу над апазыцыйным кандыдатам Івэтай Радзічавай у другім туры з колькасьцю галасоў 55,53% да 44,47%[1]. Яўка на выбарах склала 43,6% у першым туры і 51,7% у другім.

Першы тур[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У першым туры выбараў, які адбыўся 21 сакавіка, удзельнічалі 7 кандыдатаў:[2]

Гашпаравіч і Радзічава перайшлі ў другі тур, набраўшы 47% і 38% галасоў адпаведна[1]. Усе астатнія пяць кандыдатаў атрымалі менш за 6% галасоў[3]. Яўка першага тура склала 43.6%[3].

Другі тур[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Другі тур прэзыдэнцкіх выбараў 2009 году адбыўся 4 красавіка, і Цэнтральная выбарчая камісія абвясьціла вынікі на наступны дзень[1]. Гашпаравіч атрымаў 1 234 787 галасоў, перамогшы на выбарах з 55,5% галасоў[4]. Пасьля выбараў Гашпаравіч сказаў:

Мне прыемна, што я магу стаяць сёньня побач з прэм’ер-міністрам і сьпікерам парлямэнту... Выбары зьяўляюцца самым відавочным сьведчаньнем таго, што людзі нам вераць[4].

Яўка другога тура склала 51,7%[1].

Вынікі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

р • а Вынікі галасаваньня ў першым і другім туры прэзыдэнцкіх выбараў 2009 году
Кандыдаты і намініруючыя партыі 1 тур 2 тур
Галасоў % Галасоў %
Іван Гашпаравіч (Smer, SNS, HZD) 876,061 46.71 1,234,787 55.53
Івэта Радзічава (SDKÚ–DS, SMK, KDH, OKS) 713,735 38.05 988,808 44.47
Францішак Міклашка (KDS) 101,573 5.42
Зузана Марцінакава (SF) 96,035 5.12
Мілан Мэльнік (HZDS) 45,985 2.45
Дагмара Болава 21,378 1.14
Мілан Сыдар (KSS) 20,862 1.11
Агулам (яўка 43.63% / 51.67%) 1,875,629 100.00 2,223,595 100.00
Крыніцы: statistics.sk, volbysr.sk

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б в г Slovakia president wins re-election. AFP (2009-04-05). Праверана 2009-04-05 г.
  2. ^ https://web.archive.org/web/20090328175308/http://www.b92.net/eng/news/politics-article.php?yyyy=2009&mm=02&dd=19&nav_id=57279
  3. ^ а б Peter Sedik (2009-03-23) Incumbent President Wins First Round of Slovak Elections. Epoch Times. Праверана 2009-04-05 г.
  4. ^ а б Slovak president wins re-election in a boost for PM. Reuters (2009-04-05). Праверана 2009-04-05 г.