Рэфэрэндум у Славаччыне 2004 году

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку

Рэфэрэндум па правядзеньні датэрміновых парлямэнцкіх выбараў адбыўся 3 красавіка 2004 году. Рэфэрэндум ня здолеў прайсьці мінімальны парог прысутнасьці насельніцтва — які, паводле Канстытуцыі Славаччыны, складае 50% ад колькасьці электарату — набраўшы толькі 35,86%[1].

Пытаньне рэфэрэндуму: «Вы за тое, каб дэпутаты Народнай рады Славаччыны прынялі ўстаўны закон аб скарачэньні 3-га выбарчага тэрміну так, каб выбары ў Народную раду былі ў 2004 годзе?» (86,78% прагаласавала «за», 11,93% прагаласавала «супраць»).

Рэфэрэндум аб скарачэньні 3-га выбарчага тэрміну Народнай рады Славаччыны быў абвешчаны на падставе акцыі па зборы пэтыцыяў Канфэдэрацыі прафэсійных саюзаў, якая асабліва падтрымлівалася партыя Smer, а таксама іншымі апазыцыйнымі партыямі КПС, ПДЛ і РЗДС. З 608 518 подпісаў выбарнікаў сапраўдных было 557 282. Рэфэрэндум выпісаў прэзыдэнт Рудальф Шустэр на першы дзень прэзыдэнцкіх выбараў 2004 году.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ REFERENDUM: Chronológia referend na Slovensku vypísaných od 1. januára 1993. TASR (2010). Праверана 21 верасьня 2010 г.