Славацкая дэмакратычная і хрысьціянская унія — Дэмакратычная партыя
Славацкая дэмакратычная і хрысьціянская унія — Дэмакратычная партыя | |
Slovenská demokratická a kresťanská únia - Demokratická strana | |
Лідэр партыі | Мікулаш Дзурында |
---|---|
Дата заснаваньня | 2000 |
Штаб-кватэра |
Ružinovská 28 827 35 Браціслава |
Ідэалёгія | кансэрватызм, хрысьціянская дэмакратыя |
Інтэрнацыянал | Эўрапейская народная партыя |
Колькасьць | 2900 |
Колькасьць дэпутатаў | |
· Эўрапарлямэнт |
2 / 13 |
· Нацыянальная рада |
28 / 150 |
Орган партыйнага друку | Modré správy[1] |
Афіцыйны сайт | www.sdkuonline.sk |
Славацкая дэмакратычная і хрысьціянская унія — Дэмакратычная партыя (па-славацку: Slovenská demokratická a kresťanská únia — Demokratická strana; SDKÚ-DS) — хрысьціянска-дэмакратычная партыя, дзеючая ў Славаччыне.
У 2000 годзе прэм’ер-міністар Мікулаш Дзурында заснаваў партыю Славацкая дэмакратычная і хрысьціянская унія. Устаноўчы зьезд партыі адбыўся ў Браціславе 18 лістапада 2000 году. На парлямэнцкіх выбарах 2002 году партыя атрымала 15,09% галасоў і правяла 28 дэпутатаў у парлямэнт. Прэм’ер-міністрам застаўся лідэр партыі Мікулаш Дзурында. На прэзыдэнцкіх выбарах 2004 году кандыдат СДХУ Эдуард Кукан атрымаў у першым туры 22,09% галасоў, уступіўшы Івану Гашпаравічу, які стаў прэзыдэнтам у другім туры, менш за 0,2% галасоў.
21 студзеня 2006 году СДХУ і блізкая да яе Дэмакратычная партыя правялі аб’яднаўчы зьезд, у выніку чаго партыя атрымала сучасную назву. На парлямэнцкіх выбарах 2006 году партыя атрымала 18,35% галасоў і правяла 31 дэпутата ў парлямэнт, аднак кіруючую кааліцыю сфармавала левацэнтрысцкая партыя Курс — сацыяльная дэмакратыя, з-за чаго СДХУ-ДП сышла ў апазыцыю.
Партыя таксама прадстаўлена ў Эўрапарлямэнце. Паводле выбарчых вынікаў 2004 году ў ім было прадстаўлена 3 дэпутаты з 14 месцаў, прызначаных для Славаччыны, а паводле выбарчых вынікаў 2009 году — 2 дэпутаты з 13 месцаў, прызначаных для Славаччыны.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
|