Рэфэрэндум у Славаччыне 1998 году

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Рэфэрэндум у Славаччыне 1998 году — трэці рэфэрэндум у гісторыі Славаччыны, які адбыўся 25—26 верасьня 1998 году. Яўка склала 44,25%, таму ён быў несапраўдным[1][2].

Пытаньне рэфэрэндума: «Ці за тое вы, каб Народнай Рада Славацкай Рэспублікі прыняла канстытуцыйны закон, які забароніць прыватызацыю стратэгічных прадпрыемстваў?».

Ініцыятарам рэфэрэндума была партыя «Народная партыя — Рух за дэмакратычную Славаччыну». Пэтыцыйны камітэт аддаў заступаючаму прэзыдэнту амаль 450 000 подпісаў. Рэфэрэндум адбыўся ў дні парлямэнцкіх выбараў 1998 году.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Referendá v Slovenskej republike (славацк.). Štatistický úrad SR (2010-09-03). Праверана 2010-09-19 г.
  2. ^ REFERENDUM: Chronológia referend na Slovensku vypísaných od 1. januára 1993 (славацк.). TASR (2010). Праверана 2010-09-21 г.