Падканюшы літоўскі
Выгляд
Падканюшы літоўскі (па-лацінску: vice-praefectus stabuli) — ураднік у Вялікім Княстве Літоўскім, які наглядаў за вялікакняскімі табунамі і стайнямі, кіраваў конюхамі. Урад вядомы з пачатку 17 стагодзьдзя. Першапачаткова прызначаўся канюшым, пасьля вялікім князем.
Падканюшымі літоўскімі былі:
- Станіслаў Баброўніцкі (1631)
- Леў Адахоўскі (1632)
- Фэлікс Морштын (1632—1683)
- Абрагам Галухоўскі (? — 1693)
- Ян Тэадор Кашоўскі (? — 1699—1713; 30.4.1699 намінаваны князь Ян Сьвятаполк-Чацьвярцінскі, але гэтая намінацыя была адменена)
- Тэафіл Альбэрт Фінкэнштэйн (18.3.1713; урад не прыняў)
- Ян Казімер Беганскі (12.3.1713 — 1717)
- Караль Выжыцкі (1717 — 29.11.1731)
- Караль Сэдльніцкі(pl) (5.12.1731 — 19.7.1736)
- Міхал Сьлізень (24.7.1736 — 11.11.1760)
- Аляксандар Вяжэвіч (1760—1771)
- Ігнаці Стравінскі (1771—1787)
- Антоні Кабылінскі (1787—1790)
- Павал Булгарын (1790 —)
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 788 с. — ISBN 985-11-0378-0
- Wolff J. Senatorowie i dygnitarze Wielkiego Księstwa Litewskiego: 1385—1795. — Kraków, 1885.
- Żychliński T. Złota księga szlachty polskiej. T. 1—31. — Poznań, 1879—1908.