Павал Сапега (памёр у 1580)
Павал Сапега | |
Герб Ліс | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | не пазьней за 1545 |
Памёр | не раней за 6 кастрычніка 1580 і не пазьней за 8 сьнежня 1580[1] |
Пахаваны | |
Род | Сапегі |
Бацькі | Іван Сапега Ганна з Сангушкаў |
Жонка | Ганна з Хадкевічаў |
Дзеці | Ян Пётар, Павал, Соф'я, Альжбета, Ганна |
Павал Іванавіч Сапега (да 1546—1580) — дзяржаўны і вайсковы дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Кашталян кіеўскі (з 1566).
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]З чарэйска-ружанскай лініі магнацкага роду Сапегаў гербу «Ліс», сын Івана і Ганны з Сангушкаў. Меў брата Івана.
З 1560 году валодаў памежнай фартэцыяй Любеччу, якая мусіла стрымліваць набегі татараў. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў атрымаў урад кашталяна кіеўскага.
Па інкарпарацыі Кіеўскага ваяводзтва Каралеўствам Польскім зрабіўся сэнатарам, аднак працягваў бараніць інтарэсы Вялікага Княства Літоўскага. У 1569 годзе яшчэ да сьмерці вялікага князя Жыгімонта Аўгуста праводзіў перамовы з францускімі пасламі датычна вяртаньня Літве Брацлаўскага, Валынскага і Кіеўскага ваяводзтваў у выпадку абраньня на сталец Генрыка Валезы.
Браў удзел у плянаваньні вайны з маскоўскім гаспадаром Іванам IV Тыранам у красавіку 1580 году. Памёр у пачатку сьнежня 1580 году.
Меў зьвязкі з кальвінізмам, аднак наказаў пахаваць сябе ў царкве ў Лейпунах.
Ажаніўся з Ганнай Хадкевіч (шлюб да 1562 году), зь якой меў сыноў Яна Пятра і Паўла, а таксама дачок Соф’ю, Альжбету і Ганну[3].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Urzędnicy województw kijowskiego i czernihowskiego XV-XVIII wieku: spisy — Kórnik: Biblioteka Kórnicka, 2002. — С. 30. — 344 с. — ISBN 83-85213-37-6
- ^ Гісторыя Сапегаў : жыццяпісы, маёнткі, фундацыі (белар.) — Мінск: Віктар Хурсік, 2017. — С. 50. — 586 с. — ISBN 978-985-7025-75-6
- ^ Sapieha E., Saeed-Kałamajska M. Dom Sapieżyński. cz. 2. — Warszawa: Wydawn. Nauk. PWN, 2008. S. 26.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 788 с. — ISBN 985-11-0378-0