Руслан Капанцоў
Руслан Капанцоў | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 12 траўня 1981[1] (43 гады) | |
Рост | 191 см | |
Вага | 88 кг[2] | |
Пазыцыя | брамнік | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Горкі | |
Нумар | 1 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
1999 | Вейна[d] | 14 (0) |
1999—2002 | Дняпро Магілёў | 42 (0) |
2003 | Дынама Менск | 10 (0) |
2004 | Белшына | 11 (0) |
2005—2010 | Дняпро Магілёў | 101 (0) |
2011—2012 | Белшына | 39 (0) |
2013 | Хваля | 6 (0) |
2014 | Шахцёр Салігорск | 0 (0) |
2015—2017 | Дняпро Магілёў | 29 (0) |
2018 | Белшына | 14 (0) |
2019— | Горкі | 94 (0) |
Зборныя | ||
2002—2003 | Беларусь (да 21) | 3 (0) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Руслан Капанцоў (нарадзіўся 12 траўня 1981 году) — беларускі футбаліст, брамнік клюбу «Горкі».
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Клюбная
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гуляў у розных клюбах, пераважна ў магілёўскім «Дняпро». З клюбам атрымаў бронзавы мэдаль чэмпіянату 2009 году, а на наступны год пасьпяхова гуляў у Лізе Эўропы. У студзені 2011 году перайшоў у бабруйскую «Белшыну». Па заканчэньні сэзону 2012 году пакінуў каманду. Першую палову 2013 году прапусьціў, аднаўляючыся ад траўмы. У верасьні 2013 году дзеля падтрыманьня формы стаў гульцом пінскай «Хвалі»[3], дзе атрымаў гульнявую практыку.
У студзені 2014 году падпісаў кантракт з салігорскім «Шахцёрам»[4], але не згуляў ні ў адным афіцыйным матчы за клюб. Быў другім брамнікам каманды пасьля Артура Катэнкі. У траўні 2014 году атрымаў траўму і наагул перастаў трапляць у заяўку салігорскага клюбу. У ліпені пакінуў клюб[5]. У лютым 2015 году падпісаў кантракт з магілёўскім «Дняпром»[6], які паводле вынікаў сэзону 2014 году выбыў у Першую лігу. У складзе «Дняпра» чаргаваў месца ў браме Уладзімерам Журавым. У лютым 2016 году падоўжыў кантракт з магіляўчанамі[7]. У сэзоне 2016 году саступіў месца ў асноўным складзе маладому Паўлу Паўлючэнку, толькі ў канцы сэзону стаў часьцей трапляць у склад. У сэзоне 2017 быў другім брамнікам каманды пасьля Ігара Даўгялы.
У студзені 2018 году па заканчэньні кантракту пакінуў магілёўскі клюб[8] і неўзабаве стаў гульцом «Белшыны»[9]. У першай палове сэзону 2018 году быў асноўным брамнікам, але пазьней пачаў часьцей заставацца на лаўцы запасных. Па заканчэньні сэзону 2018 году пкінуў бабруйскі клюб. З 2019 году вступае за клюб «Горкі»[10].
Міжнародная
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Мае на сваім рахунку матчы ў складзе зборнай Беларусі (да 21 году).
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Бронзавы прызэр чэмпіянату Беларусі: 2009
Статыстыка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Клюб | Сэзон | Чэмпіянат | ||
---|---|---|---|---|
Дывізіён | Матчы | Галы | ||
Дняпро Магілёў | 2015 | Першая ліга | 12 | –11 |
2016 | Першая ліга | 8 | –2 | |
2017 | Найвышэйшая ліга | 9 | –13 | |
Белшына | 2018 | Першая ліга | 14 | –13 |
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в Ruslan Kopantsov // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ^ а б https://www.pressball.by/footballstat/ruslan_kopantsov/
- ^ Руслан Копанцов перешел в "Волну"
- ^ Руслан Копанцов подписал контракт с «Шахтером» (рас.)
- ^ Копанцов покинул «Шахтер» (рас.)
- ^ «Днепр» заключил контракты с Тупчием, Копанцовым, Образовым и Сазанковым (рас.)
- ^ "Днепр" продлил контракты с Сазанковым и Копанцовым
- ^ Копанцов покинул «Днепр» и отказался от работы тренером вратарей в клубе
- ^ Руслан Копанцов и Дмитрий Щегрикович снова стали футболистами "Белшины"
- ^ Копанцов, Артур Левицкий, Сазанков, Тупчий, Хилькевич заявлены за «Горки» (рас.)
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Статыстыка «ПБ-Инфо» (рас.)
- Нарадзіліся 12 траўня
- Нарадзіліся ў 1981 годзе
- Нарадзіліся ў Магілёве
- Футбалісты клюбу «Горкі»
- Футбалісты клюбу «Дняпро» Магілёў
- Футбалісты клюбу «Дынама» Менск
- Футбалісты клюбу «Белшына» Бабруйск
- Футбалісты клюбу «Хваля» Пінск
- Футбалісты клюбу «Шахцёр» Салігорск
- Футбалісты моладзевай зборнай Беларусі
- Беларускія футбалісты