Новае Высокае (Гомельская вобласьць)
Выгляд
Новае Высокае | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Гомельская |
Раён: | Ельскі |
Сельсавет: | Старавысокаўскі |
Насельніцтва: | 88 чал. (2004) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 2354 |
Паштовы індэкс: | 247834 |
Нумарны знак: | 3 |
Геаграфічныя каардынаты: | 51°45′0″ пн. ш. 28°51′0″ у. д. / 51.75° пн. ш. 28.85° у. д.Каардынаты: 51°45′0″ пн. ш. 28°51′0″ у. д. / 51.75° пн. ш. 28.85° у. д. |
± Новае Высокае |
Но́вае Высо́кае[1] — вёска ў Беларусі, каля мэліярацыйных каналаў. Уваходзіць у склад Старавысокаўскаага сельсавету Ельскага раёну Гомельскай вобласьці. Насельніцтва 88 чал. (2004). Знаходзіцца за 20 км на захад ад места і чыгуначнай станцыі Ельск (лінія Каленкавічы — Оўруч), за 197 км ад Гомелю. Аўтамабільная дарога зьвязвае вёску зь Ельскам.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Упершыню паселішча згадваецца ў XVIII ст., калі вёска Высокае Мазырскага павету Менскага ваяводзтва падзялілася на дзьве — Старое і Новае Высокае.
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Новае Высокае апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, у Мазырскім павеце Менскай губэрні. У 1897 вёска ўваходзіла ў склад Скараднянскай воласьці. У 1907 тут адкрылася школа.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- XIX стагодзьдзе: 1897 — 42 двары, 342 жыхары (паводле перапісу)
- XX стагодзьдзе: 1921 — 87 двароў, 538 жыхароў; 1940 — 135 двароў, 380 жыхароў; 1959 — 102 жыхары (паводле перапісу); 1999 — 110 жыхароў
- XXI стагодзьдзе: 2004 — 36 гаспадарак, 88 жыхароў[2]
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf)
- ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 1. Кн. 1. — Менск, 2004.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 1, кн. 1. Гомельская вобласць / С.В. Марцэлеў; рэдкал.: Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2004. — 632 с.: іл. ISBN 985-11-0303-9.