Мікалаеўка (Ельскі раён)
Выгляд
Мікалаеўка | |
Вобласьць: | Гомельская |
Раён: | Ельскі |
Сельсавет: | Старавысокаўскі |
Насельніцтва: | 11 (2004) |
Геаграфічныя каардынаты: | 51°45′41″ пн. ш. 28°48′45″ у. д. / 51.76139° пн. ш. 28.8125° у. д.Каардынаты: 51°45′41″ пн. ш. 28°48′45″ у. д. / 51.76139° пн. ш. 28.8125° у. д. |
Мікалаеўка на мапе Беларусі Мікалаеўка |
Мікалаеўка — вёска ў Беларусі, каля мэліярацыйных каналаў. Уваходзіць у склад Старавысокаўскаага сельсавету Ельскага раёну Гомельскай вобласьці. Насельніцтва 11 чал. (2004). Знаходзіцца за 22 км ад места і чыгуначнай станцыі Ельск (лінія Каленкавічы — Оўруч), за 205 км ад Гомелю. Аўтамабільная дарога зьвязвае вёску зь Ельскам.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Упершыню Мікалаеўка згадваецца ў XIX ст. як вёска ў складзе Скараднянскай воласьці Мазырскага павету Менскай губэрні. Паводле вынікаў перапісу (1897) тут дзейнічала капліца. У 1908 паселішча ўваходзіла ў склад Каролінскай воласьці.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- XIX стагодзьдзе: 1897 — 28 двароў, 171 жыхары (паводле перапісу)
- XX стагодзьдзе: 1908 — 32 двары, 219 жыхароў; 1924 — 47 двароў; 1940 — 39 двароў; 1959 — 111 жыхароў (паводле перапісу)
- XXI стагодзьдзе: 2004 — 8 гаспадарак, 11 жыхароў[1]
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 1. Кн. 1. — Менск, 2004.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 1, кн. 1. Гомельская вобласць / С.В. Марцэлеў; рэдкал.: Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2004. — 632 с.: іл. ISBN 985-11-0303-9.