Перайсьці да зьместу

Навукова-практычны цэнтар праблемаў умацаваньня законнасьці і правапарадку

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Навукова-практычны цэнтар праблемаў умацаваньня законнасьці і правапарадку
Даведка
СкаротНПЦ ПУЗП
Дата ўтварэньня3 жніўня 2006 (18 гадоў таму)
Праўны станнавуковая ўстанова
Задачанавуковая дзейнасьць
Сядзібавул. Захарава, д. 76
МесцазнаходжаньнеМенск
Дзейнічае ў месцахБеларусь
Службовыя мовыбеларуская, расейская
ДырэктарІгар Мароз
НамесьнікіАлег Русецкі, Васіль Марчук
Галоўная ўправаГенэральная пракуратура Беларусі
Старонка ў сецівеСтаронка ў сеціве

Навукова-практычны цэнтар праблемаў умацаваньня законнасьці і правапарадку — дзяржаўная навуковая ўстанова Генэральнай пракураты Беларусі, заснаваная ў жніўні 2006 году.

Непасрэдна падпарадкоўвалася генэральнаму пракурору Беларусі. Мела задачай прымяненьне навукі пры барацььбе са злачынствамі і правапарушэньнямі[1].

Установа была заснаваная Ўказам прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь 3 жніўня 2006 г. № 482 «Аб стварэньні дзяржаўнае установы» пад назвай Навукова-практычны цэнтар праблемаў умацаваньня законнасьці і правапарадку Генэральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь[2].

Навукова-практычны цэнтар стаў часткаю пракуратуры і непасрэдна быў падпарадкаваны генэральнаму пракурору Беларусі. На чале ўстановы стаў дырэктар. Ён мае двух намесьнікаў. Дырэктара садзіць на пасаду генэральны пракурор Беларусі. Намесьнікаў дырэктара прызначае генпракурор, але пасьля папярэдніх перамоваў з дырэктарам Установы. На працягу 10 гадоў узначальваў Установу вядомы вучоны – доктар юрыдычных навук, прафэсар, заслужаны юрыст Рэспублікі Беларусь Уладзімер Міхайлавіч Хоміч.

На работу ў Навукова-практычны цэнтр запрасілі прафэсыянальныя вучоныя, да іх прад'яўляюцца асаблівыя патрабаваньні. У асноўным гэта навукоўцы, якія ўнеслі ўклад у развіцьцё беларускай крымінальна-прававой навукі, умацаваньне законнасьці й правапарадку, а таксама вопытныя пракурорскія работнікі. Установа была разьмешчаная ў Менску каля Генэральнае пракуратуры. Знаходзіцца ў Менску па вуліцы Захарава, д. 76.

Асноўнымі напрамкамі дзейнасьці Ўстановы стала правядзеньне:

  • крыміналягічных дасьледаваньняў для барацьбы са злачыннасьцю,
  • распрацоўку навукова абгрунтаваных мер па папярэджаньні злачынстваў,
  • умацаваньне законнасьці й правапарадку,
  • павышэньне эфэктыўнасьці пракурорскага нагляду,
  • удасканаленьне правапрымяняльнай дзейнасьці й заканадаўства,
  • правядзеньне абавязковае крыміналягічнай экспэртызы праектаў законаў,
  • укараненьне вынікаў навуковых дасьледаваньняў у практычную дзейнасьць.

Дзейнасьць НПЦ ПУЗП відаць у выданьні навуковых выданьняў (кнігаў, допісах у часопісах і інш.) Былі выдадзеныя мэтадычныя дапаможнікі па рабоце пракурораў. Былі прапановы ў заканадаўчае дзейнасьці ў вобласьці папярджаньня правапарушэньняў, барацьбы зь пьянствам і наркаманіяю. Установа заключыла некалькі дагавораў з устаноовамі па-за межамі Беларусі з наступнымі краінамі: Расея, Казахстан, Украіна, Ўзбэкістан[3][4].

Дзяржаўны камітэт па навуцы й тэхналёгіях Беларусі і Нацыянальная акадэмія Навук Беларусі далі пасьведчаньне (16.03.2018 № 199) НПЦ ПУЗП пасьля таго, як той акрэдытавалі ў якасьці навуковай установы[5]

Управа Ўстановы складаецца з наступных ўраднікаў і ўрадаў:

  • дырэктар
  • навуковая рада
  • рэдакцыйная рада
  • рэдакцыйная калегія

З пачатку заснаваньня Ўстановы 10 гадоў узначальваў доктар юрыдычных навук, прафэсар, заслужаны юрыст Рэспублікі Беларусь Уладзімер Міхайлавіч Хоміч.

З 4 студзеня 2017 г.[6] дырэктарам дзяржаўнае ўстановы «Навукова-практычны цэнтр праблем умацаваньня законнасьці й правапарадку Генэральнае пракуратуры Рэспублікі Беларусь» прызначаны кандыдат юрыдычных навук, дацэнт Марчук Васіль Васільевіч.

Установа мае наступныя аддзелы[7]:

Назва аддзелу Імя начальніка Званьне
мэтадалягічнага забесьпячэньня крыміналягічных экспэртыз Касьянава Алена Васільеўна
крыміналягічнага маніторынгу заканадаўства і ўдасканаленьня правапрымяняльнай практыкі Паляшчук Натальля Анатольеўна
крыміналягічных дасьледаваньняў Буры Віталь Яўгенавіч кандыдат юрыдычных навук, дацэнт
навукова-мэтадычнага забесьпячэньня пракурорскага нагляду Нікіцін Юрый Аляксандравіч кандыдат юрыдычных навук, дацэнт
распрацоўкі мер супрацьдзеяньня арганізаванае злачыннасьці й карупцыі Кароціч Алена Аляксееўна кандыдат юрыдычных навук, дацэнт
праблем умацаваньня законнасьці ў сфэры эканамічнае дзейнасьці Гашнікава Тамара Уладзімераўна кандыдат юрыдычных навук
арганізацыйна-фінансавага забесьпячэньня й кантролю правядзеньня крыміналягічных экспэртыз Краўцоў Алег Эдуардавіч

Навуковая рада [8] — калегіяльны ўрад кіраваньня па арганізацыі правядзеньня навукова-практычных дасьледаваньняў.


Асноўныя напрамкі дзейнасьці Навуковае рады:

  • абмеркаваньне асноўных напрамкаў работы Ўстановы й вынікаў навуковых дасьледаваньняў, якія праводзяцца як самастойна, так і сумесна зь іншымі грамадамі;
  • разгляд справаздач аб выкананьні навукова-дасьледчых работ;
  • зацьвярджэньне праграм фундамэнтальных дасьледаваньняў;
  • абмеркаваньне важных і значных прапаноў па ўдасканаленьні заканадаўства й правапрымяняльнае практыкі;
  • рады на выданьне манаграфіяў і іншых найболей значных навукова-мэтадычных матэрыялаў, падрыхтаваных работнікамі Ўстановы, або разам зь іншымі грамадамі.


Вучоная рада ўтвараецца ў наступным складзе:

  • дырэктар (старшыня Навуковае рады),
  • намесьнікі дырэктара,
  • памочнік дырэктара (вучоны сакратар Навуковае рады),
  • кіраўнікі структурных аддзелаў Установы.

У склад Навуковае рады могуць уваходзіць іншыя работнікі Ўстановы, а таксама навукоўцы, якія робяць у іншых грамадах, пракурорскія работнікі, работнікі іншых праваахоўных урадаў.

Дзейны склад Навуковае рады зацьверджаны загадам Генэральнага пракурата Рэспублікі Беларусь 25 лістапада 2020 году[9].

Асабовы склад рэдакцыйнае рады Ўстановы (па стане на 1 студзеня 2022 году):

  • Швед Андрэй Іванавіч - Генеральны пракурор Рэспублікі Беларусь, кандыдат юрыдычных навук, дацэнт (старшыня рэдакцыйнага савета);
  • Хоміч Уладзімер Міхайлавіч - загадчык інфармацыйна-метадычнага кабінета ДУ "Навукова-практычны цэнтр праблем умацавання законнасці і правапарадку Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь", доктар юрыдычных навук, прафесар, заслужаны юрыст Рэспублікі Беларусь (намесьнік старшыні рэдакцыйнае рады);
  • Бабій Мікалай Аляксеевіч - вядучы навуковы супрацоўнік аддзела даследаванняў у галіне праваахоўнай дзейнасьці і ажыцьцяўленьня правасуддзьдзя Інстытута прававых дасьледаваньняў Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых дасьледаваньняў Рэспублікі Беларусь, кандыдат юрыдычных навук, дацэнт;
  • Бібіла Валянціна Мікалаеўна – прафэсар катэдры крымінальнага працэсу і пракурорскага нагляду юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэта, доктар юрыдычных навук, прафэсар;
  • Гучок Аляксандар Яўгенавіч - Старшыня Вышэйшае атэстацыйнай камісыі Рэспублікі Беларусь, доктар юрыдычных навук, дацэнт;
  • Казачэнка Іван Якаўлевіч – загадчык катэдры крымінальнага права Ўральскага дзяржаўнага юрыдычнага ўнівэрсытэта, доктар юрыдычных навук, прафэсар, заслужаны дзеяч навукі Расейскае Фэдэрацыі;
  • Лосеў Уладзімер Уладзімеравіч – рэктар УА ФПБ “Міжнародны ўнівэрсытэт “МІПСА”, кандыдат юрыдычных навук, дацэнт;
  • Марціновіч Ізабэла Іванаўна – доктар юрыдычных навук, прафэсар, заслужаны юрыст Рэспублікі Беларусь;
  • Мартыненка Ігар Эдуардавіч – загадчык катэдры грамадзянскага права і працэсу Гарадзенскага дзяржаўнага ўнівэрсытэта імя Янкі Купалы, доктар юрыдычных навук, прафэсар;
  • Наўроцкі Вячаслаў Аляксандравіч - прафэсар катэдры тэорыі права і правоў чалавека Ўкраінскага каталіцкага ўнівэрсытэта, доктар юрыдычных навук, прафэсар, член-карэспандэнт Нацыянальнае акадэміі прававых навук Украіны;
  • Функ Ян Ёсіфавіч - Старшыня Міжнароднага арбітражнага (трацейскага) суда пры Беларускай гандлёва-прамысловай палаце, доктар юрыдычных навук, прафэсар;
  • Шастакоў Дзьмітры Анатольевіч - прэзыдэнт Санкт-Пецярбурскага міжнароднага крыміналягічнага клюба, доктар юрыдычных навук, прафэсар, заслужаны дзеяч навукі Расейскае Фэдэрацыі;
  • Эсмантовіч Ірына Ігараўна – дэкан юрыдычнага факультэта Гомельскага дзяржаўнага ўнівэрсытэта імя Ф. Скарыны, кандыдат гістарычных навук, дацэнт.

Рэдакцыйная калегія

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Для спраўленьня выданьня навуковых работ Установа мае сваю рэдакцыйную калегію. Асабовы склад рэдакцыйнае калегіі Ўстановы:

  • Марчук Васіль Васільевіч - дырэктар ДУ "Навукова-практычны цэнтр праблем умацаваньня законнасьці і правапарадку Генэральнае пракуратуры Рэспублікі Беларусь", кандыдат юрыдычных навук, дацэнт (галоўны рэдактар);
  • Салтановіч Андрэй Уладзімеравіч - намесьнік дырэктара ДУ "Навукова-практычны цэнтр праблем умацаваньня законнасьці й правапарадку Генэральнае пракуратуры Рэспублікі Беларусь", кандыдат юрыдычных навук, дацэнт;
  • Русецкі Алег Валер'евіч - намесьнік дырэктара ДУ "Навукова-практычны цэнтр праблем умацаваньня законнасьці й правапарадку Генэральнае пракуратуры Рэспублікі Беларусь", кандыдат юрыдычных навук;
  • Вінакураў Аляксандар Юр'евіч - галоўны навуковы супрацоўнік аддзела навуковага забеспячэньня арганізацыі пракурорскай дзейнасьці Навукова-дасьледчага інстытута Унівэрсытэта пракуратуры Расейскае Фэдэрацыі, доктар юрыдычных навук, прафэсар, ганаровы работнік пракуратуры Расейскае Фэдэрацыі;
  • Кароціч Алена Аляксееўна - начальнік аддзела распрацоўкі мер супрацьдзеяньня арганізаванае злачыннасьці і карупцыі ДУ "Навукова-практычны цэнтр праблем умацаваньня законнасьці й правапарадку Генэральнае пракуратуры Рэспублікі Беларусь", кандыдат юрыдычных навук, дацэнт (навуковы рэдактар);
  • Сідарэнка Дар'я Алегаўна - вядучы спэцыяліст аддзела крыміналягічнага маніторынгу заканадаўства і ўдасканаленьня правапрымяняльнае практыкі ДУ "Навукова-практычны цэнтр праблем умацаваньня законнасьці й правапарадку Генэральнае пракуратуры Рэспублікі Беларусь" (тэхнічны рэдактар);
  • Хоміч Уладзімер Міхайлавіч - загадчык інфармацыйна-мэтадычнага кабінэта ДУ "Навукова-практычны цэнтр праблем умацаваньня законнасьці й правапарадку Генэральнае пракуратуры Рэспублікі Беларусь", доктар юрыдычных навук, прафэсар, заслужаны юрыст Рэспублікі Беларусь.
  1. ^ Навукова-практычны цэнтар // Генэральная пракуратура Беларусі, 2022 г. Праверана 9 ліпеня 2022 г.
  2. ^ Указ Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь ад 3 жніўня 2006 г. № 482 «Аб стварэньні дзяржаўнае установы»
  3. ^ Навукова-практычная дзейнасьць органаў пракуратуры. Генэральная пракуратура Беларусі. Праверана 1 студзеня 2022 г.
  4. ^ Асабовы склад Навукова-практычная цэнтру Генпракуратуры Беларусі. Генэральная пракуратура Беларусі. Праверана 1 студзеня 2022 г.
  5. ^ Дзейнасьць Навукова-практычная цэнтру Генпракуратуры Беларусі (рас.). Генэральная пракуратура Беларусі. Праверана 1 студзеня 2022 г.
  6. ^ Загад Генэральнага пракурата Рэспублікі Беларусь ад 03.01.2017
  7. ^ аддзелы Навукова-практычная цэнтра пры Генпракуратуры Беларусі. Генэральная пракуратура Беларусі. Праверана 1 студзеня 2022 г.
  8. ^ Навуковая рада Навукова-практычная цэнтра пры Генпракуратуры Беларусі. Генэральная пракуратура Беларусі. Праверана 1 студзеня 2022 г.
  9. ^ Загад Генэральнага пракурата Рэспублікі Беларусь ад 25.11.2020 № 23 «Аб зацьвярджэньні складу Навуковае рады дзяржаўнае ўстановы «Навукова-практычны цэнтр праблем умацаваньня законнасьці й правапарадку Генэральнае пракуратуры Рэспублікі Беларусь».