Мілаш Ёіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Мілаш Ёіч
Мілаш Ёіч
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 19 сакавіка 1992 (27 гадоў)
Стара-Пазава, СФРЮ
Рост 177 см
Вага 73 кг
Пазыцыя паўабаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Кёльн
Нумар 8
Моладзевыя клюбы
—2003
2003—2010
Адзінства
Партызан
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2010—2012
2012—2014
2014—2015
2015—
Тэлеоптык
Партызан
Барусія Дортмунд
Кёльн
60 (14)
35 (10)
20 (4)
8 (0)
Зборныя
2011
2012—2015
2013—
Сэрбія (да 19)
Сэрбія (да 21)
Сэрбія
5 (1)
21 (3)
5 (1)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
28 лістапада 2015.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана на
10 ліпеня 2015.

Мілаш Ёіч (па-сэрбску: Miloš Jojić; нарадзіўся 19 сакавіка 1992 году, Стара-Пазава, СФРЮ) — сэрбскі футбаліст, які выступае за нямецкі клюб «Кёльн» і нацыянальную зборную Сэрбіі на пазыцыі паўабаронцы.

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

«Партызан» Бялград[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Выхаванец футбольнай школы «Адзінства», у якой таленавітага гульца запрыкмецілі і запрасілі ў славутую школу «Партызана» зь Бялграда.

Дарослую кар’еру пачаў у клюбе «Тэлеоптык», дзе добра сябэ зарэкамэндаваў, пасьля чаго ў 2012 годзе вярнуўся ў «Партызан», за які дэбютаваў 15 верасьня ў матчы чэмпіянату Сэрбіі супраць каманды «Хайдук». Хутка Ёіч становіцца адным з самых таленавітых паўабаронцаў Усходняй Эўропы, за ім пачынаюць сачыць гранды італьянскага футболу. У сэзоне 2013-2014 гадоў Мілаш Ёіч стаў лідэрам «Партызана», за 15 матчаў ён забіў 6 галоў і аддаў 7 галявых перадач, стаўшы лепшым гульцом першай паловы сэзону чэмпіяната Сэрбіі, пасьля чаго футбаліста захацелі бачыць у сваіх шэрагах «Барусія» Дортмунд, «Інтэр» Мілян, «Мілян» і «Ювэнтус» Турын. У выніку, у апошні дзень трансфэрнага акна, барацьбу за Ёіча выйграла «Барусія» з Дормунду.

«Барусія» Дортмунд[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

31 студзеня 2014 году Мілаш заключыў чатырохгадовы кантракт з «Барусіяй», трансфэр абышоўся Барусіі ў 2,2 млн эўра[1]. 15 лютага 2014 году Мілаш Ёіч дэбютаваў у матчы чэмпіянату Нямеччыны, дзе дортмундцам супрацьстаяў «Айнтрахт» Франкфурт. У гэтым матчы Ёіч ужо праз 17 сэкундаў пасьля свайго выйсьця адкрыў лік сваім галам за «Барусію», паставіўшы кропку ў матчы, які скончыўся з рахункам 4:0 на карысьць «Барусіі». Мілаш забіў самы хуткі гол[2] у Бундэсьлізе, забіты пасьля выйсьця на поле[3].

Міжнародныя выступленьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

11 кастрычніка 2013 году дэбютаваў за нацыянальную зборную Сэрбіі ў таварыскім матчы супраць зборнай Японіі, свой дэбют Мілаш адзначыў голам, а Сэрбія перамагла зь лікам 2:0.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Мілаш Ёічсховішча мультымэдыйных матэрыялаў