Перайсьці да зьместу

Галоўная ўправа па барацьбе з арганізаванай злачыннасьцю і карупцыяй

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Галоўная ўправа па барацьбе з арганізаванай злачыннасьцю і карупцыяй
Эмблема
Агульная інфармацыя
Скарот ГУБАЗіК
Дата ўтварэньня 1 траўня 1992 (33 гады таму)
Від праваахоўны
Праўны стан выканаўчы орган
Задача супрацьдзеяньне карупцыі
Сядзіба Цэнтральны раён, мікрараён Высокі Рынак, Рэвалюцыйная вул., д. 3
Месцазнаходжаньне Менск
Каардынаты 53°54′11″ пн. ш. 27°33′12″ з. д.HGЯO
Дзейнічае ў месцах Беларусь
Службовыя мовы беларуская, расейская
Кіраўніцтва
Начальнік Андрэй Ананенка
1-ы намесьнік Зьміцер Ковач
Намесьнікі Дзяніс Чамаданаў, Міхаіл Бедункевіч[1]
Управа Міністэрства ўнутраных справаў Рэспублікі Беларусь
Галоўная ўправа Міністэрства ўнутраных справаў Беларусі
Зьвязаныя службы 1-я і 2-я ўправы
Сайт Кантакты
Колішняя назва Камітэт па барацьбе з арганізаванай злачыннасьцю і карупцыяй (да студзеня 2004 г.), Камітэт па арганізаванай злачыннасьці і карупцыі (да чэрвеня 2001 г.), Управа па барацьбе з арганізаванай злачыннасьцю і карупцыяй (да траўня 1997 г.), Управа па барацьбе з арганізаванай злачыннасьцю (да верасьня 1994 г.)

Гало́ўная ўпра́ва па барацьбе́ з арганізава́най злачы́ннасьцю і кару́пцыяй (ГУБАЗіК) — управа Міністэрства ўнутраных справаў Беларусі, заснаваная ў траўні 1992 году

У лістападзе 2020 року Сьвятлана Ціханоўская абвясьціла пра запуск працэсу міжнароднага прызнаньня структураў ГУБАЗіК і АМАП тэрарыстычнымі арганізацыямі ў зьвязку з учыненымі імі злачынствамі ў час здушэньня пратэстаў супраць фальсыфікацыі выбараў і гвалту з боку рэжыму Лукашэнкі[2]. Некаторых палітыкі і актывісты назваюць ГУБАЗіК «беларускім Гестапа».[3]

Паводле сьведчаньня палітычнага вязьня Міколы Дзядка, агучанага 1 ліпеня 2021 року ў Менскім судзе, супрацоўнікі ГУБАЗіКа называюць уласную менскую ўправу Гестапа[4].

Асноўныя функцыі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
  • супрацьдзеяньне карупцыі ў органах дзяржаўнай улады і прыярытэтных галінах эканомікі;
  • барацьба з арганізаванай злачыннасьцю, у тым ліку транснацыянальнага і міжнароднага характару;
  • прадухіленьне і раскрыцьцё цяжкіх і асабліва цяжкіх злачынстваў агульнакрымінальнай і эканамічнай накіраванасьці, якія зьдзяйсьняюцца арганізаванымі групамі;
  • прадухіленьне тэрарыстычных і экстрэмісцкіх праяваў;
  • усталяваньне і ліквідацыя каналаў незаконнай міграцыі, а таксама выяўленьне і прадухіленьне іншых злачынстваў, якія зьдзяйсьняюцца ўдзельнікамі арганізаваных груповак, сфармаваных паводле нацыянальнай ці этнічнай прыкметы, альбо якія дзейнічаюць у арганізацыях дыяспараў.
Галаўная сядзіба ГУБАЗіК у Менску (2014 год)
  • Першая ўправа (па барацьбе з карупцыяй)
    • Першы аддзел (па прадухіленьні супрацьпраўнай дзейнасьці ў органах дзяржаўнай улады і кіраваньня)
    • Другі аддзел (па супрацьдзеяньні ўсталяваньню кантроля арганізаванай злачыннасьці над эканомікай)
    • Трэці аддзел (па прадухіленьні легалізацыі даходаў, атрыманых злачынным шляхам)
    • Чацьверты аддзел (па супрацьдзеяньні незаконнай трансплянтацыі органаў і тканак чалавека й іншым карупцыйным правапарушэньням у сумежных галінах мэдычнай дзейнасьці)
  • Другая ўправа (па прадухіленьні і раскрыцьці злачынстваў, якія носяць заказны й арганізаваны характар)
    • Першы аддзел (па раскрыцьці злачынстваў, якія носяць заказны й арганізаваны характар)
    • Другі аддзел (па прадухіленьні супрацьпраўнай дзейнасьці «крымінальных аўтарытэтаў» і лідэраў крымінальнага асяродзьдзя)
    • Трэці аддзел (па вышуку ўдзельнікаў арганізаваных груп, якія ўцяклі ад органаў крымінальнага перасьледу)
    • Чацьверты аддзел (па супрацьдзеяньні агульнакрымінальнаму экстрэмізму)
  • Трэцяя ўправа (па супрацьдзеяньні экстрэмізму)
    • Першы аддзел (па супрацьдзеяньні экстрэмізму ў радыкальных грамадзкіх і іншых фармаваньнях)
    • Другі аддзел (па супрацьдзеяньні экстрэмізму ў этнічных, рэлігійных утварэньнях і незаконнай міграцыі)
  • Чацьвертая ўправа (агентурна-апэратыўнай работы і арганізацыі апэратыўна-вышуковай дзейнасьці)
    • Першы аддзел (агентурна-апэратыўнай работы і апэратыўна-тэхнічных мерапрыемстваў)
    • Другі аддзел (арганізацыі апэратыўна-вышуковай дзейнасьці і апэратыўнага аналізу)
    • Трэці аддзел (апэратыўна-прафіляктычных мерапрыемстваў)
    • Чацьверты аддзел (апэратыўна-дзяжурнай службы)
    • Аддзел па абароне дзяржаўных сакрэтаў
  • Пятая ўправа (па м. Менску)
  • Шостая ўправа (па Берасьцейскай вобласьці)
  • Сёмая ўправа (па Віцебскай вобласьці)
  • Восьмая ўправа (па Гомельскай вобласьці)
  • Дзявятая ўправа (па Гарадзенскай вобласьці)
  • Дзясятая ўправа (па Менскай вобласьці)
  • Адзінаццатая ўправа (па Магілёўскай вобласьці)

У структуру ўсіх тэрытарыяльных управаў уваходзяць: першы аддзел (па барацьбе з карупцыяй), другі аддзел (па барацьбе з арганізаванай злачыннасьцю), трэці аддзел (па супрацьдзеяньні экстрэмізму), чацьверты аддзел (агентурна-апэратыўнай работы і апэратыўнага аналізу).

28 сакавіка 1991 року ў цэнтральным апараце МУС СССР была заснаваная галоўная ўправа па барацьбе з арганізаванай злачыннасьцю[5]. У ейную структуру ўвайшла міжрэгіянальная ўправа па барацьбе з арганізаванай злачыннасьцю №1, якая базавалася ў Менску й знаходзілася ў апэратыўным падпарадкаваньні кіраўніцтва МУС БССР.

1 траўня 1992 году ўтварылі ўправу па барацьбе з арганізаванай злачыннасьцю (УБАЗ) Галоўнай управы крымінальнай міліцыі Міністэрства ўнутраных справаў Беларусі. У верасьні 1994 году УБАЗ перайменавалі ва ўправу па барацьбе з арганізаванай злачыннасьцю і карупцыяй (УБАЗіК). У траўні 1997 году УБАЗІК пераўтварылі ў Камітэт па арганізаванай злачыннасьці і карупцыі (КАЗіК) МУС Беларусі. У 2000 годзе геральдычным знакам КАЗіК стала выява архістратыга Міхаіла, які паражае дзідай гідру. У чэрвені 2001 году КАЗіК перайменавалі ў Камітэт па барацьбе з арганізаванай злачыннасьцю і карупцыяй (КБАЗіК)[6].

30 сьнежня 2003 року Камітэт па барацьбе з арганізаванай злачыннасьцю і карупцыяй пры МУС Беларусі быў скасаваны. Паўнамоцтвы камітэту і падпарадкаваных яму тэрытарыяльных і на транспарце спэцыяльных падразьдзяленьняў па барацьбе з арганізаванай злачыннасьцю і карупцыяй былі перададзены Міністэрству ўнутраных справаў, галоўнай управе ўнутраных справаў Менгарвыканкаму, управам унутраных справаў аблвыканкамаў, управе ўнутраных справаў на транспарце[7]. У студзені 2004 году КБАЗіК пераўтварылі ў Галоўную ўправу па барацьве з арганізаванай злачыннасьцю і карупцыяй (ГУБАЗіК)[6].

У другой палове 2020 году афіцэр ГУБАЗіК Станіслаў Лупаносаў перайшоў на бок апазыцыі, перадаў руху за свабодныя выбары вялікі масіў унутранай інфармацыі і зьехаў зь Беларусі[8]. У красавіку 2023 году Менскі гарадзкі суд завочна прыгаварыў Лупаносава да 18 гадоў калёніі ўзмоцненага рэжыму і да штрафу[9].

  1. Сяргей Рухлядзеў (1 траўня 1992 — 14 красавіка 1994; нар. 1946, Чыта, Расея), генэрал-маёр і 1-ы кіраўнік Бюро каардынацыі барацьбы з арганізаванай злачыннасьцю Садружнасьці незалежных дзяржаваў
  2. Уладзімер Шафарэнка (12 жніўня 1994 — 13 сакавіка 1998; нар. 1951, Гомельская вобласьць), генэрал-маёр
  3. Міхаіл Мядзьведзеў (13 сакавіка 1998 — 25 сакавіка 2003; нар. 1953, Сахалінская вобласьць, Расея), палкоўнік
  4. Аляксандар Назаранка (2 ліпеня 2003 — 4 студзеня 2008; нар. 1962, Гомельская вобласьць), генэрал-маёр
  5. Алег Пякарскі (26 лютага 2008 — 4 сьнежня 2009; нар. 1964, Менск), палкоўнік
  6. Алег Шаркоў (2010 — 2011; нар. 1968, Лагойск), генэрал-маёр
  7. Альбэрт Ляговіч (2012 — 2014; нар. 1962, Мядзельскі раён), палкоўнік[6]
  8. Мікалай Карпянкоў (верасень 2014 — 19 лістапада 2020; нар. 1968, Менск), палкоўнік
  9. Андрэй Паршын (2021 — сакавік 2022), палкоўнік
  10. Андрэй Ананенка (ад 2022 году), палкоўнік

Міжнародныя санкцыі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

21 чэрвеня 2021 году ГУБАЗіК дадалі ў Сьпіс спэцыяльна вызначаных грамадзянаў і заблякаваных асобаў ЗША за разгортваньне спэцыялізаванае падразьдзяленьняў для зьдзяйсьненьня гвалту супраць пратэстоўцаў, у тым ліку за рэйд на сядзібу апазыцыйнага кандыдата ў прэзыдэнты, выкраданьне Марыі Калесьнікавай і ўзяцьце пад варту Рамана Пратасевіча. У санкцыйны спіс быў дададзены і былы начальнік ўправы Мікалай Карпянкоў[10]. У той жа дзень Карпянкоў таксама трапіў пад санкцыі ЭЗ[11][12], Вялікабрытаніі[13], Канады[14]. 7 ліпеня да санкцый супраць Карпянкова далучылася Швейцарыя[15].

2 сьнежня 2021 году начальнік ГУБАЗіК Андрэй Паршын і іншыя кіраўнікі ўправы патрапілі пад санкцыі ЗША ды Канады. Паршын у той жа дзень быў уключаны і ў санкцыйны сьпіс Вялікабрытаніі[16][17][18]. У 2022 годзе да санкцый супраць Паршына далучыліся ЭЗ[19] ды Швайцарыя[15].

Летам 2024 году Эўрапейскі зьвяз і Швайцарыя ўвялі санкцыі супраць кіраўніка ГУБАЗіК Андрэя Ананенкі ды дваіх яго намесьнікаў[20][21].

27 студзеня 2025 году Канада ўвяла санкцыі супраць управы ды Ананенкі[22], а Вялікабрытанія пашырыла санкцыі на Ананенку ды Бедункевіча[23].

  1. Галоўная ўправа па барацьбе з арганізаванай злачыннасьцю і карупцыяй (рас.) // Міністэрства ўнутраных справаў Беларусі, 2025 г. Праверана 24 траўня 2025 г.
  2. Сьвятлана Ціханоўская запускае працэс прызнаньня ГУБАЗіК і АМАП тэрарыстычнымі арганізацыямі Радыё Свабода
  3. https://www.currenttime.tv/a/belarusi-gestapo-ss-latushko/31365981.html
  4. Страшныя паказанні палітвязня Дзядка ў судзе: Выдаў паролі пасля таго, як душылі падушкай Наша Ніва
  5. Приказ Министерства внутренних дел СССР от 28 марта 1991 года № 026 «О создании межрегиональных (региональных) управлений по борьбе с организованной преступностью МВД СССР»
  6. 1 2 3 Гісторыя ГУБАЗіК (рас.) // Міністэрства ўнутраных справаў Беларусі, 2025 г. Праверана 24 траўня 2025 г.
  7. Указ Президента Республики Беларусь от 30 декабря 2003 года № 603 «О некоторых мерах по совершенствованию системы органов и подразделений внутренних дел Республики Беларусь»
  8. Арцём Гарбацэвіч (2021-03-25) Афіцэр ГУБАЗіКа, які перадаваў інфармацыю «Байполу», даў першае інтэрв’ю: Хай думаюць, што я адзін такі, хай супакойваюць сябе Наша Ніва Праверана 2021-12-15 г.
  9. Станислава Лупоносова заочно приговорили к 18 годам колонии (рас.) Reform.news(be)
  10. Treasury and International Partners Condemn Ongoing Human Rights Abuses and Erosion of Democracy in Belarus (анг.). Міністэрства фінансаў ЗША (2021-06-21). Праверана 2021-09-18 г.
  11. Еўразвяз зацвердзіў новы пакет санкцыяў супраць прадстаўнікоў Беларусі. Хто ў спісе? (бел.). Белсат (2021-06-21). Праверана 2021-06-27 г. Архіўная копія ад 2021-06-27 г.
  12. COUNCIL IMPLEMENTING REGULATION (EU) 2021/997 — EUR-Lex(en), 21.06.2021
  13. CONSOLIDATED LIST OF FINANCIAL SANCTIONS TARGETS IN THE UK (анг.) Office of Financial Sanctions Implementation HM Treasury
  14. Consolidated Canadian Autonomous Sanctions List (анг.). Міністэрства міжнародных справаў Канады(en) (2015-10-19). Праверана 2021-06-29 г.
  15. 1 2 Searching for subjects of sanctions (бел.)
  16. ЗША і Вялікая Брытанія пашырылі санкцыі адносна Беларусі Радыё Свабода Праверана 2021-12-12 г.
  17. Backgrounder: Belarus sanctions (анг.). Міністэрства міжнародных справаў Канады(en). Праверана 2022-01-02 г.
  18. Хто трапіў пад санкцыі ЕС, ЗША, Канады і Вялікабрытаніі? Поўны спіс
  19. Еўрасаюз увёў санкцыі супраць кіраўніка «Белтэлерадыёкампаніі», Рыгора Азаронка і Людмілы Гладкай (бел.) Новы час
  20. Council Decision (CFSP) 2024/2116 of 26 July 2024 (анг.). EUR-Lex(be).
  21. Ordinance on measures against Belarus (анг.). Дзяржаўны сакратарыят па эканамічных пытаньнях(de).
  22. Backgrounder: Sanctions against individuals and entities in Belarus (анг.). Government of Canada (27.01.2025).
  23. Consolidated List of Financial Sanctions Targets in the UK (анг.). Office of Financial Sanctions Implementation HM Treasury (2021-06-25).