Перайсьці да зьместу

Мануэль Сарацын

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Мануэль Сарацын
Дата нараджэньня 6 лютага 1982(1982-02-06)[1] (42 гады)
Месца нараджэньня
Месца вучобы
Занятак палітык
Сябра ў Парламенцкая група Бундэстага па пытаннях Еўрапейскага саюза[d] і Deutsch-Polnische Gesellschaft Bundesverband[d][2]
Сайт manuelsarrazin.de

Мануэль Фэрдынанд Тэадор Сарацын (па-нямецку: Manuel Ferdinand Theodor Sarrazin; нар. 6 лютага 1982, Паўночны Райн — Вэстфалія, Заходняя Нямеччына) — нямецкі палітык партыі Саюз 90/Зялёныя, дэпутат Бундэстагу ад зямлі Гамбург 16, 17, 18, 19 скліканьняў[3].

Раньняе жыцьцё й адукацыя

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сарацын нарадзіўся ў Дортмундзе, а з 1995 году жыве ў Гамбургу. Пасьля заканчэньня мясцовай гімназіі імя Фрыдрыха-Эбэрта ў 2001 годзе й грамадзянскай службы ён пачаў вывучаць гісторыю, польскую мову й права ў Брэмэнскім унівэрсытэце(uk) ў 2002 годзе. У 2005 годзе перавёўся ў Гамбурскі ўнівэрсытэт, дзе ў 2013 годзе скончыў вучобу ў галінах гісторыі, усходнеэўрапейскіх дасьледаваньняў й права.

Палітычная кар’ера

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

З 2004 па 2008 год Сарацын быў дэпутатам Парлямэнту Гамбургу(uk).

Сарацын зьмяніў Аню Хайдук(de) у Бундэстагу 13 траўня 2008 году[4]. У ім ён зьяўляецца сябрам Камітэту па эўрапейскіх справах[5] й Камітэта па замежных справах[6][7]. З 2008 па 2013 год ён таксама працаваў у падкамітэце па эўрапейскіх пытаньнях Камітэта па бюджэце. У сваёй парлямэнцкай групе адказвае за ўсходнеэўрапейскі палітычны вэктар[8]. У дадатак да даручэньняў камітэтаў Сарацын з 2018 году займае пасаду намесьніка старшыні Нямецка-польскай парлямэнцкай групы сяброўства.

24 чэрвеня 2015 году ўзяў шэфства над Міколам Дзядком, беларускім актывістам і палітвязьнем[9][10]. 9 ліпеня 2020 году стаў патронам Ігара Лосіка, беларускага блогера й палітычнага зьняволенага[11][12].

Іншыя віды дзейнасьці

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]