Перайсьці да зьместу

Яўген Васьковіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Яўген Васьковіч
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся26 лютага 1990 (35 гадоў)
Бабруйск
ПартыяБеларуская хрысьціянская дэмакратыя (незарэгістраваная)
АдукацыяМагілёўскі дзяржаўны ўнівэрсытэт імя Аркадзя Куляшова

Яўген Сяргеевіч Васьковіч (нарадзіўся 26 лютага 1990 году, Бабруйск) — беларускі грамадзка-палітычны дзеяч, журналіст. Лідэр беларускай моладзевай арганізацыі «Малады Фронт».

Паходзіць зь сям’і рабочых. Вучыўся завочна на журналісцкім аддзяленьні філялягічнага факультэту Магілёўскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту імя Аркадзя Куляшова. Працаваў у газэце «Бобруйский курьер». Сябар незарэгістраванай партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя» і «Маладога фронту».

У красавіку 2010 году балятаваўся ў бабруйскі гарсавет.

Падчас прэзыдэнцкай кампаніі 2010 году сябар ініцыятыўнай групы кандыдата на прэзыдэнты ад БХД Віталя Рымашэўскага. За ўдзел у акцыі пратэстаў 19 сьнежня 2010 году быў затрыманы і асуджаны да 12 сутак арышту.

18 траўня 2011 году асуджаны паводле ч. 2 арт. 339 (злоснае хуліганства) і ч. 3 арт. 218 (наўмыснае зьнішчэньне альбо пашкоджаньне маёмасьці ў асабліва буйных памерах) КК Рэспублікі Беларусь разам з Арцёмам Пракапенкам і Паўлам Сырамолатавым на 7 гадоў пазбаўленьня волі ў калёніі ўзмоцненага рэжыму за спробу падпалу ў ноч на 17 кастрычніка 2010 году будынку Бабруйскага КДБ, у які былі кінутыя бутэлькі з запальнай сумесьсю. Судзьдзя — Павал Карцінін, пракурор — Любоў Тоўсьцік.[1]

Спачатку адбываў пакараньне ў Магілёўскай калёніі № 15, а 12 кастрычніка 2011 году пераведзены на больш жорсткі рэжым у Магілёўскую турму № 4. Неаднаразова трапляў у штрафны ізалятар за непадпарадкаваньне.

Паводле ацэнкі праваабарончага цэнтру «Вясна», у дзеяньнях Яўгена Васьковіча, Паўла Сырамалотава, і Арцёма Пракапенкі «ўглядаюцца прыкметы правапарушэньня, але адзначаем несправядлівую кваліфікацыю іх дзеяньняў і празьмернасьць вынесенага пакараньня. Лічым, што яны адбылі ўжо дастатковае пазбаўленне волі для зьдзейсьненага ўчынку і ўтрыманьне надалей іх у зьняволеньні палітычна матываванае».

З 9 сьнежня 2017 году Васьковіч займае пасаду старшыні «Маладога Фронту».[2]

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]