Перайсьці да зьместу

Мёдадайныя расьліны

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Пчала пры зборы мёду
Melilotus albus
Ліпа (Tilia cordata)

Мёдада́йныя расьлі́ны — шырокая група пакрытанасенных расьлінаў, зь якіх пчолы зьбіраюць нэктар і пылок. Ствараюць нэктар мядунцы — якія выглядаюць як роўныя (плоцныя) кропкі, грудкі, жалонкі й падобнае часьцей за ўсё зьмешчаныя ў глыбіні кветак, часам яны схаваны ў адмысловых патаўшчэньнях падлісьцеў або пялёсткаў. Радзей мядунцы сустракаюцца на сьцябле, чаранках лісьця, прылісьці й крыкветніках. Колькасьць нэктару, які ствараецца адной кветкай, моцна вагаецца ў розных відаў мёдадайных расьлінаў.

Клясыфікацыя мёдадайных расьлінаў

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клясыфікацыя мёдадайных расьлінаў адбываецца па наступных прыкметах[1]:

  • час красаваньня:
вясеньнія мёдадайныя расьліны - яблынь, ігруша, вярба, клён, белы гарошнік і йншыя
летнія мёдадайныя расьліны - канюшына лугавая, канюшына ральлёвая, сланечнік, ліпа і йншыя
васеньнія мёдадайныя расьліны - мята, чабор, чысьцік і йншыя
  • характар узятка расьліны:
расьліны пылканосы - яны даюць пчолам збор толькі кветачнага пылка, аднак, зусім не выдзяляюць нэктару. Такія расьліны маюць, з большага, непрыгожыя й мізэрныя кветкі, пазбаўленыя яркага венца. Пчолы выкарыстоўваюць такія расьліны толькі пры моцнай патрэбе (часам тэрміновая патрэбе). Таксама да гэтай катэгорыі могуць быць аднесены і некаторыя з ветраапыляльныя расьліны (бераст, дуб, вінаград і йншыя).
расліны нэктарапылканосы - гэтыя расьліны даюць пчолам і нэктар, і пылок. Да ліку расьлін нэктарапылканосаў односяцца галоўныя мёдадайныя расьліны.
расьліны нэктараносы - расьліны якія даюць пчолам толькі нэктар.
  • месца, у якім расьце расьліна:
Лясныя мёдадайныя дрэвы
Лясны мёдадайны хмызьняк
Зельляватыя (травяністыя) й хмызьняковыя лясныя мёдадайныя расьліны
Лугавыя й пашныя мёдадайныя расьліны
Палявыя мёдадайныя расьліны
Садовыя і гародныя мёдадайныя расьліны
Мёдадайныя расьліны, распаўсюджаныя наўсюдна
Мёдадайныя расьліны, якія высяваюцца спецыяльна для пчолаў

Лясныя мёдадайныя дрэвы

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Ліпа ў час квіценьня
  • Бяроза (па-лацінску: Betula) — для пчолаў дрэва дае ў асноўным пяргу. Бяроза квітнее з пачатка траўня да чэрвеня. Пчолы зьбіраюць таксама зь яе пылок, а час ад часу высмоктваюць з параненых дрэваў бярозавы сок.
  • Елка звычайная — квітнее ў траўні. Пылковыя шышкі выдзяляюць шмат пылка, які выкарыстоўваюць пчолы. Для прыгатаваньня пропаліса пчолы бяруць смалу.
  • Вярба — квітнее ў траўні-чэрвені. Добрае мёдадайнае і пылканоснае дрэва. Пчолы ахвотна лётаюць да кветак і зьбіраюць нэктар і пылок.
  • Клён (па-лацінску: Acer) — зьяўляецца добрым мёдадайным дрэвам. Квітнее ў траўні. Пры наяўнасьці добрага надвор’я — дрэва актыўна адведваецца пчоламі, якія зьбіраюць нэктар і пылок.
  • Крушына крохкая — квітнее амаль усё лета й зьяўляецца добрай мёдадайнай расьлінай. Пчола актыўна зьбіраюць нэктар і пылок.
  • Ліпа (па-лацінску: Tilia) — зьяўляецца вельмі багатым мёдам дрэвам, яшчэ ліпу называюць князёўнай мёдадайных расьлінаў. звычайна пачынае квісьці ў сярэдзіне лета (канец чэрвеня-пачатак ліпеня) ў залежнасьці ад году й мясцовасьці, квітуць на працягу 13-15 дзён. Пры добрым надвор’і дрэва актыўна наведваецца пчоламі.
  • Алешына (па-лацінску: Alnus) — квіце рана ў красавіку-траўні й калі спрыяе надвор’е — пчолы могуць зьбіраць пылок і клей.
  • Асіна
  • Рабіна звычайная
  • Сасна
  • Таполя
  • Чарэмха

Лясны мёдадайны хмызьняк

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Каліна ў час квіценьня

Зельляватыя (травяністыя) й хмызьняковыя лясныя мёдадайныя расьліны

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Верас ў час квіценьня

Лугавыя й пашныя мёдадайныя расьліны

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Валошка лугавы ў час квіценьня

Палявыя мёдадайныя расьліны

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Грэчка ў час квіценьня

Садовыя і гародныя мёдадайныя расьліны

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Яблынь ў час квіценьня

Мёдадайныя расьліны, распаўсюджаныя наўсюдна

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Валяр’яна ў час квіценьня

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Мёдадайныя расьлінысховішча мультымэдыйных матэрыялаў