Чабор
Выгляд
| Чабор | |
| Клясыфікацыя | |
|---|---|
| Надцарства | Эўкарыёты |
| Царства | Расьліны |
| Аддзел | Кветкавыя |
| Кляса | Двухдольныя |
| Атрад | Ясноткакветныя |
| Сямейства | Ясноткавыя |
| Род | Чабор |
| Бінамінальная намэнклятура | |
| Thymus L., 1753 | |
Чабо́р (Thýmus) — род паўхмызьнякоў сямейства Ясноткавыя.
Апісаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Шматгадовы паўхмызьняк вышынёй да 35 см з дробным эліптычным лісьцем і ружова-бэзавымі кветкамі, якія квітнеюць практычна ўсё лета. Расьліна вельмі духмяная, з рэзкім цёплым водарам, абумоўленым ў асноўным фэнольнымі лятучымі духмянымі рэчывамі — тымолам і карвакролам.
Плод — пушачка з чатырма чорна-бурымі эліпса- ці амаль кулепадобнымі арэшкамі. Насеньне дасьпявае ў ліпені-верасьні.
Арэал
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Налічваецца каля 300 відаў. Род пашыраны ў Эўропе, паўночнай і заходняй Азіі, паўночнай Афрыцы, Грэнляндыі.
На Беларусі 2 віды: чабор блышыны (Thymus pulegioides), чабор паўзучы або звычайны (нар. назвы: цымбер, цэбрык, калатовічкі) (Thymus serpyllum).
| Гэта — накід артыкула пра батаніцы. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |