Дзьмухавец
| Дзьмухавец | |
| Клясыфікацыя | |
|---|---|
| Царства | Расьліны |
| Аддзел | Кветкавыя |
| Кляса | Двухдольныя |
| Атрад | Астракветныя |
| Сямейства | Астравыя |
| Род | Дзьмухавец |
| Бінамінальная намэнклятура | |
| Taraxacum | |
Дзьмухавец (Taráxacum, народныя назвы: малачай, багатка, коцікі, папок, дмухель, зубнік, жоўтая цыкор’я; таксама нарк. адуванчык[1]) — род шматгадовых травяністых расьлін сямейства астравыя (Asteraceae).
Этымалёгія назвы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Родавая назва паходзіць ад лацінізацыі арабскай (tharakhchakon) або пэрсыдзкай (talkh chakok) назвы іншай складанакветнай расьліны. Відавую назву (лац. officinále) — лекавы, расьліна атрымала ад (лац. officína; майстэрня, аптэка) з-за ўжываньня расьліны ў якасьці лекавага сродку.
Апісаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Дзьмухавец — гэта расьліна з галінастым, стрыжневым коранем таўшчынёй каля 2 см і даўжынёй да 60 см, у верхняй частцы пераходзіць у кароткае шматгаловае карэнішча. Лісьце голае, пёрыста-надрэзанае або суцэльнае, сабранае ў прыкаранёвую разетку.
Кветаносная стрэлка сакавітая, цыліндрычная, полая ўсярэдзіне, якая заканчваецца адзіночным кошыкам язычковых ярка-жоўтых кветак. Усе часткі расьліны ўтрымоўваюць густы белы малочнападобны сок. Квітнее дзьмухавец у траўні, плоданасіць пачынае сямянкамі зь белым чубком з чэрвеня.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Адуванчык Гл. дзьмухавец(недаступная спасылка) // Слоўнік беларускай мовы (клясычны правапіс) / Уклад. калектыў супрацоўнікаў выдавецтва «Наша Ніва». — Наша Ніва, 2001.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Зьбіткоўскі М. Расьліны на Беларусі. Падбел звычайны (Tussilago Farfara L.). Дмухавец лекавы (Tarazacum vulgare (Lam.) Schk). Лантуш Майскі (Convallaria majalis L.). / С. Плаўнік // Наш Край : штомесячнік Цэнтральнага Бюро Краязнаўства пры Інстытуце Беларускай Культуры. — Менск: красавік—майь 1926. — № 4—5 (7—8). — С. 21—25.