Дурніцы
| Дурніцы | |
Ягады дурніц | |
| Клясыфікацыя | |
|---|---|
| Царства | Расьліны |
| Аддзел | Пакрытанасенныя |
| Кляса | Двудольныя |
| Атрад | Верасакветкавыя |
| Сямейства | Верасовыя |
| Род | Вакцыніюм |
| Від | Дурніцы |
| Бінамінальная намэнклятура | |
| Vaccínium uliginósum | |
Дурні́цы (састар. буякі́; па-лацінску: Vaccinium uliginosum) — галінкавы куст ці напаўкуст 80 — 100 см вышыні.
Этымалёгія назвы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Біялягічнае апісаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Галіны цыліндрычныя, шэрыя, выгнутыя; лісьце эліптычнае ці зваротна яйкападобнае, зьверху цёмна-зялёныя, зьнізу шызыя, тонкія. Кветкі, колькасьцю па 1 — 3, знаходзяцца на канцавінах галінак мінулага году, белаватыя з ружовым адценьнем, дробныя. Плод — сакавітая, салодкая, акруглая ці шарападобная, сінявата-чорная ягада, 9 — 12 мм ў дыямэтры.
Цьвіце ў траўні — чэрвені, плод сьпее ў жніўні. Расьце ў забалочаных лясах, на тарфяных балотах, амаль заўсёды з багуном. Сустракаецца часта па ўсёй Беларусі.
Хімічны склад
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Збор і захоўваньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Выкарыстаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Ягады дурніцы павялічваюць здольнасьць страўніку да ператраўліваньня ежы. У народнай мэдыцыне адвар галінак зь лісьцем п’юць пры хваробах сэрца; ягады прымаюць пры дызэнтэрыі.
Ягады дурніцы спажываюць сьвежымі і перапрацаванымі. Іх сушаць, зь іх робяць сок, кампот, варэньне, віно.