Рабіна звычайная
Выгляд
| Рабіна звычайная | |
| Клясыфікацыя | |
|---|---|
| Надцарства | Эўкарыёты |
| Царства | Расьліны |
| Аддзел | Кветкавыя |
| Кляса | Двухдольныя |
| Атрад | Ружакветныя |
| Сямейства | Ружавыя |
| Падсямейства | Amygdaloideae |
| Трыба | Maleae |
| Род | Рабіна |
| Від | Рабіна звычайная |
| Бінамінальная намэнклятура | |
| Sorbus aucuparia L., 1753 | |
Рабіна звычайная (Sorbus aucuparia) — від рабіны зь сямейства Ружавыя.
Апісаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Прыгожае драўца вышынёй да 6 м, сустракаецца часта, хаця ў невялікай колькасьці, на Беларусі ў хваёвых-мяшаных лясох. Вясной рабіна прыбіраецца ў круглыя гронкі белых, пушыстых кветак, зь якіх пад восень высьпяваюць яскрава чырвоныя ягады, таксама ў круглых гронках. З рабіны пчолы бяруць пылок[1].
Арэал
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Від натуральна пашыраны ў Эўропе і Заходняй Азіі, інтрадуцыраваны ў ЗША, Канадзе і Аргентыне[2].
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Драўца
- Лісьце
- Кветкі
- Ягады
- Ілюстрацыя
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Балкавец Л. Дзікарастучыя лекавыя і іншыя карысныя расліны БССР. — М.: Дзяржаўнае выдавецтва Беларусі, Сельгассектар, 1932. — С. 37. — 87 с.
- ↑ Plants of the World Online — Kew Science Праверана 13.10.2018 г. (анг.)
| Гэта — накід артыкула пра батаніцы. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |