Мэдычны ўнівэрсытэт імя Сылескіх Пястаў ва Ўроцлаве
Мэдычны ўнівэрсытэт імя Сылескіх Пястаў ва Ўроцлаве | |
Заснаваны | 1945 |
---|---|
Рэктар | Piotr Ponikowski[d][1] |
Месцазнаходжаньне | |
Краіна | |
Знаходзіцца ў складзе | Socrates-Erasmus[d], ORCID[d][2] і Кааліцыя па паляпшэньні ацэнкі дасьледаваньняў[d][3] |
Вэб-сайт | umed.wroc.pl |
Мэдычны ўнівэрсытэт імя Сылескіх Пястаў ва Ўроцлаве (па-польску: Uniwersytet Medyczny im. Piastów Śląskich we Wrocławiu) — польская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам унівэрсытэта і спэцыялізацыяй у сфэры мэдычных навук, якая знаходзіцца ва Ўроцлаве.
Агульная характарыстыка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Названы ў гонар старэйшай галіны дынастыі Пястаў. Займаецца навучаньнем лекараў розных спэцыяльнасьцяў і рознага мэдычнага пэрсаналу (фармацэўтаў, лябарантаў, дыягностаў, фэльчараў, дыетолягаў, мэдсясьцёр, акушэраў, фізыятэрапэўтаў, мэнэджараў у галіне аховы здароўя і інш.), ажыцьцяўляе пэдагагічную, навуковую і клінічную дзейнасьць.
Нягледзячы на тое, што ў яго цяперашнім выглядзе ён існуе з 1950 году, традыцыі мэдычнай адукацыі ўзыходзяць да 1811 году, калі быў створаны Ўроцлаўскі ўнівэрсытэт, у які ўвайшоў сярод іншых мэдычны факультэт. Стварэньне асобнага ўнівэрсітэту адбылося ў 1950 годзе пасьля пастановы дзяржаўных органаў ПНР аб аддзяленьні мэдычных факультэтаў ад унівэрсытэту.
Згодна з вэбамэтрычным рэйтынгам унівэрсытэтаў сьвету ўнівэрсытэт займае 1-е месца ў Польшчы сярод мэдычыных унівэрсытэтаў, а ў сьвеце — 1466-е сярод усіх тыпаў ВНУ.
Структура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Фармацэўтычны факультэт
- Лячэбны факультэт
- Лячэбна-стаматалягічны факультэт
- Факультэт навук аб здароўі