Перайсьці да зьместу

Морыц Ляйтнэр

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Морыц Ляйтнэр
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 8 сьнежня 1992(1992-12-08)[1][2] (32 гады)
Рост 176 см
Вага 68 кг
Пазыцыя паўабаронца
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2010—2011 Мюнхэн-1860 16 (0)
2011—2012 Барусія Дортмунд II 2 (0)
2011—2016 Барусія Дортмунд 51 (0)
2011 Аўгсбург 9 (0)
2013—2015 Штутгарт 40 (2)
2015—2016 Барусія Дортмунд II 8 (3)
2015 Штутгарт II 1 (0)
2016—2017 Ляцыё 2 (0)
2017—2018 Аўгсбург 6 (0)
2018 Норыдж Сіці 12 (0)
2018—2021 Норыдж Сіці 38 (2)
2021—2022 Цюрых 9 (0)
Зборныя
2008 Аўстрыя (да 17)[d] 1 (0)
2011—2015 Нямеччына (да 21)[d] 24 (7)
2013 Нямеччына (да 20)[d] 2 (2)

Морыц Ляйтнэр (па-нямецку: Moritz Leitner; нар. 8 сьнежня 1992 году, Мюнхэн, Нямеччына) — нямецка-аўстрыйскі футбаліст, які выступае на пазыцыі паўабаронцы.

Ляйтнэр дэбютаваў за клюб «Мюнхэн-1860» 14 жніўня 2010 году, калі выйшаў на замену ў матчы Кубка Нямеччыны супраць каманды «Вэрль».

У студзені 2011 году ён перайшоў у дортмундзкую «Барусію», зь якой падпісаў кантракт да 2015 году, але адразу быў аддадзены ў арэнду ў футбольны клюб «Аўсбург». У наступным сэзоне паказаў сябе яскравым цэнтральным паўабаронцам з добрым дрыблінгам, выдатнай здольнасьцью раздаваць перадачы й хутка пераходзіць у контратаку. Але ў наступным сэзоне 2012—2013 гадоў, у якім «Барусія» дайшла да фіналу Лігі чэмпіёнаў УЭФА, Ляйтнэр ня змог заваяваць месца ў стартавым складзе, у першую чаргу з-за моцных канкурэнтаў, як то Ількай Гюндаган, Нуры Шахін і Марыё Гёцэ. 14 чэрвеня 2013 году стала вядома, што Ляйтнэр падоўжыў кантракт з «Барусіяй» да лета 2017 году й два наступныя сэзоны правядзе на правах арэнды ў «Штутгарце», пры гэтым «Барусія» будзе мець магчымасьць вярнуць футбаліста моладзевай зборнай Нямеччыны пасьля завяршэньня першага году арэнды.

Міжнародная кар’ера

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ляйтнэр гуляў за зборныя Нямеччыны розных узростаў, а таксама за зборную Аўстрыі да 17 гадоў.

«Барусія»:

  1. ^ а б в Moritz Leitner // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. ^ а б в Moritz Leitner // As (гішп.)Madrid: PRISA, 1967. — ISSN 1888-6671

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]